Меркаванні11

Гісторыя бульдогаў і насарогаў

Фельетон. Піша Сяргей Мікулевіч.

Намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно выступіў на з’ездзе работнікаў адукацыі краін СНД у Астане з надзвычай своечасовай і карыснай ініцыятывай: стварыць адзіны падручнік па гісторыі для ўсіх краін СНД.

Безумоўна, гэта дазволіць прасачыць адзінства гістарычнага шляху Беларусі і Туркменістана, Казахстана і Украіны, Прыднястроўя і Паўднёвай Асеціі.

Новыя гістарычныя абставіны патрабуюць удакладненай тэрміналогіі. Напрыклад, мангола‑татарскае іга можна пераназваць у Першую расійска‑казахскую дамову аб калектыўнай бяспецы, а знішчэнне Іванам Грозным Полацка — у далучэнне Беларусі да згаданай вышэй дамовы.

На жаль, у найноўшай гісторыі удакладненнем тэрміналогіі не згладзіш усіх вострых кутоў. Таму пры наяўнасці спрэчных момантаў можна абвяшчаць тэндэр з удзелам зацікаўленых бакоў. Напрыклад, прыкры эпізод з пераваротам у Кыргызстане і звяржэннем законнага прэзідэнта Бакіева. Можна прапанаваць выкласці свае версіі кыргызскім гісторыкам і расійскім паліттэхнолагам. Бок, які пераможа, прафінансуе напісанне адпаведнага раздзела падручніка. Каб ні ў кога не ўзнікла сумневаў у аб’ектыўнасці, даручыць пісаць раздзел варта калектыву часопіса Адміністрацыі прэзідэнта «Беларуская думка». Як, зрэшты, гэтым надзейным спецыялістам можна даручыць пісаць усю кнігу.

Таксама ў межах праекта неабходна стварыць двухбаковыя пагаджальныя камісіі па спрэчных пытаннях беларуска‑абхазскай, беларуска‑узбекскай і г.д. гісторый. Фінансаваць іх можна з бюджэту саюзнай дзяржавы. Спатрэбіцца не менш за дзесяць выязных пасяджэнняў кожнай з такіх камісій. Узначаліць іх мог бы паважаны ва ўсім СНД пісьменнік і сенатар Мікалай Чаргінец.

А ў перспектыве чаму б не стварыць падручнікі па гісторыі дзяржаў‑удзельніц АДКБ і Мытнага саюза?

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы10

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Усе навіны →
Усе навіны

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ12

Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае. Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла3

Ціханоўская: Вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем8

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу2

Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў6

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

15 + 15 + 5: Формула атрымання асалоды ад сэксу21

Леў XIV: Бог любіць нас, зло не пераможа1

Хворага амерыканца, які нелегальна заехаў у Беларусь у таварным вагоне, аддалі бацькам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы10

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць