Меркаванні33

Памылка праваабаронцаў

«Пачнецца суд, і вы там такое пабачыце!», — казалі праваабаронцы прыватна.

6 мая ў Вярхоўным судзе быў агучаны прысуд па справе Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. З абвінавачаных былі знятыя абсурдныя абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрактаў і падпалаў.
У следства засталося толькі пяць няшчасных патронаў, знойдзеных у сейфе прадпрымальніка. Такі прысуд — гэта фактычнае апраўданне Аўтуховіча, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі.

Сёння ўжо ні для каго няма сумневаў, што справа палітычная. Занадта нязручным быў гэты чалавек для многіх. Ён сабраў багатае дасье ледзь не на кожнага ваўкавыскага чыноўніка. Думалі, што ён зламаецца пасля першага тэрміну, а не зламаўся.

А ўспомніце ад пачатку, як праваабаронцы шушукаліся між сабой, што прызнаваць Аўтуховіча палітвязням нельга. Ні «Вясна», ні БХК і па сёння не прынялі ніякіх заяваў, што Аўтуховіча трэба лічыць палітвязнем.

«Пачнецца суд, і вы там такое пабачыце!» — казаў нам прыватна адзін з праваабаронцаў. А на судзе ж мы пабачылі, што ўсе абвінавачванні рассыпаліся. Яны грунтаваліся на паказаннях аднаго чалавека. Блытаных і часам фантастычных. Абсалютная большасць сведак заяўляла пра ціск на іх, пра выбіванні паказанняў. Але ў Беларусі апраўдальных прысудаў выносіцца менш за працэнт. Вось і цяпер знайшліся гэтыя патроны.

Памылка праваабаронцаў ледзь не стала фатальнай. Тым не менш, знайшлося шмат людзей, што да канца верылі ў сумленнасць Аўтуховіча. Якія, фактычна, выратавалі чалавека.

Сёння ўсё незалежнае грамадства, а таксама Захад павінны дамагацца найскарэйшага вызвалення Аўтуховіча, Асіпенкі і Казлова з‑за кратаў.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі засталося каля 800 ветэранаў. 427 з іх — удзельнікі вайны2

На Камароўцы з'явіліся першыя беларускія клубніцы. Цана кусаецца

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?2

Кадыраў заявіў, што просіцца ў адстаўку

Украінцы ўдарылі хаймарсам па расійскай штурмавой роце — 22 чалавекі загінулі4

У Маскве актывіст спусціў у Маскву-раку плакат са словамі «Пуцін — Гітлер» і прыкінуўся трупам1

Арыштаваны каліновец Грачыха пакінуў полк праз месяц пасля далучэння8

Улады адправяць у крамы насенную бульбу, каб справіцца з дэфіцытам2

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам канцэрта ў Мінску 9 Мая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць