Улада11

Лідэры АДКБ заклікалі Кыргызстан правесці выбары

Кіраўнікі дзяржаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у сумеснай заяве выказалі шкадаванне адносна шматлікіх ахвяраў у выніку красавіцкіх падзей у Кыргызстане і заявілі пра неабходнасць найхутчэйшага вяртання сітуацыі ў прававое рэчышча. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, прынятам на нефармальным саміце ў падмаскоўных Горках 8 мая.

«Звяртаемся да народа Кыргызстана і заяўляем пра неабходнасць найхутчэйшага мірнага вяртання ў прававое рэчышча грамадска-палітычнага жыцця краіны, яго нармалізацыі, недапушчэння насілля, аднаўлення правапарадку, забеспячэння правоў і свабод чалавека ў Кыргызскай Рэспубліцы, а таксама легітымізацыі інстытутаў улады», — гаворыцца ў заяве.

У дакуменце зазначаецца, што кіраўнікі краін — удзельніц АДКБ з занепакоенасцю ўспрынялі падзеі ў Кіргізіі, што прывялі да «неканстытуцыйнай змены ўлады».

«Разглядаючы гэтыя падзеі як унутраную справу Кыргызскай Рэспублікі, мы выказваем глыбокі жаль з прычыны шматлікіх чалавечых ахвяраў, а таксама матэрыяльнага ўрону, нанесенага ў выніку гэтых падзей», — гаворыцца ў заяве.

Прэзідэнты краін АДКБ таксама лічаць неабходным аказаць народу Кыргызстана «гуманітарную і іншую дапамогу» з мэтай хутчэйшай стабілізацыі становішча ў гэтай краіне, дзе ўлада перайшла да часовага ўрада, гаворыцца ў сумеснай заяве.

«Заяўляем пра гатоўнасць дзяржаў — членаў АДКБ аказаць такое садзеянне, а таксама пра зацікаўленасць у канструктыўным супрацоўніцтве ў гэтым кірунку з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі», — гаворыцца ў прынятым дакуменце.

Лідэры краін АДКБ пацвердзілі стратэгічны курс на ўсебаковае развіццё саюзніцкага супрацоўніцтва ў межах арганізацыі з актыўным удзелам Кыргызстана.

7 красавіка ў Бішкеку прыхільнікі апазіцыі занялі Дом урада, улада перайшла да часовага ўрада. У сутыкненнях загінулі больш як 80 чалавек, сотні атрымалі раненні.

16 красавіка Бакіеў пакінуў краіну і напісаў заяву аб складанні паўнамоцтваў. 19 красавіка ён ужо быў у Беларусі, а 21-га — выступіў з заявай для прэсы аб тым, што не прызнае сваёй адстаўкі і лічыць сябе прэзідэнтам Кыргызстана.

4 мая кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці. У гэты ж дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га57

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га57

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць