Улада1010

Паштальён Лукашэнка

8 мая кіраўнік Беларусі прывозіў у Маскву ліст Бакіева з просьбай ўвесці войскі ў Кіргізію.

Кіраўнік Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, прывёз на нефармальны саміт лідэраў краін-удзельніц АДКБ, які адбыўся 8 траўня ў Маскве, заяву Курманбека Бакіева, у якім той заклікае ўвесці ў Кыргызстан ваенны кантынгент, паведамляе «Время новостей».
Па дадзеных выдання, падчас жорсткай дыскусіі гэтую прапанову адкінулі. Замест яе была прынятая заява кіраўнікоў дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, у якой «падзеі красавіка у Кыргызскай Рэспубліцы, што прывялі да неканстытуцыйнай змены ўлады», разглядаюцца членамі АДКБ «ўнутранай справай» гэтай краіны.

Адзначым, што раней Аляксандр Лукашэнка назваў бесперспектыўнай далейшую дзейнасць АДКБ, паколькі арганізацыя не рэагуе на «дзяржаўны пераварот у адной з краін-членаў».

Курманбек Бакіеў быў вымушаны пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы пасля масавых беспарадкаў, якія пачаліся ў Кыргызстане 6 красавіка. Падставай для дэманстрацый стала затрыманне практычна ўсіх лідэраў апазіцыі. Ахвярамі сутыкненняў 7 красавіка сталі каля 80 чалавек, больш за тысячу атрымалі раненні.

20-га красавіка Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Мінску. Ён таксама заявіў, што не мае намеру перадаваць часоваму ўраду Кыргызстана звергнутага прэзідэнта. 11-га траўня стала вядома, што Генпракуратура Беларусі атрымала запыт ўладаў Кыргызстана з просьбай выдаць Бакіева.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы2

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Усе навіны →
Усе навіны

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе2

На гарадзішчы на Менцы знайшлі фрагмент амфары з рунай11

Прэм'ер Даніі: ЕС трэба пераўзброіцца за гэтыя пяць гадоў2

У Канадзе раскрыта змова «антыўрадавага апалчэння» з удзелам вайскоўцаў2

Кіраўнік кадравай службы Трампа Серхіа Гор аказаўся ўраджэнцам Ташкента Сяргеем Гарахоўскім11

«Самае прыгожае свята лета». Турысты расказалі, як з'ездзілі на Купалле ў Сулу3

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Літвы. Размова ішла па-беларуску12

«Кідае ў нас кучы гаўна». Трамп заявіў пра сваю незадаволенасць Пуціным6

Пазняк перайшоў да абразаў Ціханоўскага: «Істота тарабаніць увесь час»172

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы2

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць