Усяго патроху

У Гомельскай вобласці будуць развіваць прамысловую вытворчасць вінаграду

У Гомельскай вобласці плануецца развіваць прамысловую вытворчасць вінаграду, паведаміла на прэс‑канферэнцыі 12 мая старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Эльвіра Карніцкая.

Паводле яе слоў, вінаградарства ў вобласці мае гістарычныя карані і цяпер плануецца яго адрадзіць. Карніцкая адзначыла, што беларускі вінаград у сувязі з кліматычнымі ўмовамі можна будзе выкарыстоўваць толькі для вытворчасці каньяку, паколькі ён не паспявае назапасіць неабходную колькасць цукру, каб ужываць яго для вырабу віна.

Сёлета ў выглядзе эксперыменту пасаджаны чатыры гектары вінаградніку ў саўгасе «Усход».

Вынікі можна будзе атрымаць праз тры‑чатыры гады, адзначыла прадстаўнік аблвыканкама.

Як паведаміў сустаршыня кампаніі «Белвінгруп» (гандлёвая марка «Гарсія») Сяргей Цюшкевіч, на тэрыторыі гомельскага завода вінаградных він «Юбілейны» плануецца стварыць бізнес‑турыстычны цэнтр з дэгустацыйнай залай, закупіць дубовыя бочкі і вытрымліваць у іх віно, прымаць турыстаў і знаёміць іх з гісторыяй і тэхналогіяй вінаробства.

Цюшкевіч указаў на нязначную долю спажывання вінаградных він у Беларусі: у Мінску спажываецца 220 грамаў на чалавека ў месяц, у Гродзенскай вобласці — 140, у Мінскай і Гомельскай — каля 200 грамаў. У цэлым па краіне ў год спажываецца 40 млн. пляшак вінаграднага віна. Прадстаўнік кампаніі лічыць неабходным павялічваць у Беларусі культуру піцця, паступова зніжаць спажыванне гарэлкі і пладова‑ягадных він і павялічваць вытворчасць вінаградных.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША7

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я ў Іспаніі амаль чатыры гады не выходзіла з дому, баючыся кавіду6

«Гісторыя нас навучыла». Берлін адказаў на нападкі адміністрацыі Трампа з-за прызнання АдГ экстрэмістамі20

Памятаеце віцебскага турэмнага блогера, якога чарговы раз адправілі за краты? Яму пашанцавала з апеляцыяй2

Прапагандысты разганяюць фэйк пра выдаленне артыкула пра Хатынь у Вікіпедыі7

Зяленскі заявіў аб другім знішчаным УСУ расійскім самалёце3

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы1

У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны5

Памёр 43-гадовы праваслаўны святар Аляксандр Каляда

«Мне нас шкада. Нас б'юць, як мух мухабойкай». Z-ваенкар заклікаў спыніць вайну16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША7

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць