Трагедыя ў Лунінецкім раёне адбылася 11 мая з 18.00 да 19.00 на штучным вадаёме, размешчаным прыкладна за 200 метраў ад пасёлка Палескі.

Пяцігадовага хлопчыка, які жыў у пасёлку, знайшлі мясцовыя жыхары. Дзіця ляжала ў вадзе тварам уніз прыкладна за тры метры ад берага. Яго дасталі з вады і паспрабавалі аказаць першую медыцынскую дапамогу. Аднак медык, які прыбыў на месца здарэння, канстатаваў смерць хлопчыка.

Глыбіня вадаёма ў тым месцы, дзе, як мяркуюць, патанула дзіця, каля метра. Хлопчык быў у трусіках і майцы. На берагу была знойдзена яго верхняя вопратка.

У Чыжоўскім вадасховішчы Мінска патануў васьмікласнік

Трагедыя адбылася насупраць вуліцы Карзюкі.

Школьнік 1995 года нараджэння прыйшоў на вадасховішча з сябрамі. Паводле іх слоў, ён палез у ваду, каб пераплыць на востраў, дзе збіраўся парыбачыць. Раптоўна хлопчык пачаў тануць і клікаць дапамогу. Аднак выратаваць яго не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?