Андрэй Расінскі. Кадры

«Кашмар на вуліцы Вязаў» ізноў у вашых снах

На экране — недарэзанае кіно.

poster«Кашмар на вуліцы Вязаў» (A Nightmare on Elm Street)

ЗША, 2010, каляровы, 95 хв.

Рэжысёр: Сэмюэл Бэйер

Ролі выконваюць: Джэкі Эрл Гейлі, Кайл Гэлнэр, Руні Мара, Кэці Кэсідзі, Томас Дэкер, Келан Луц

Жанр: Фільм жахаў

Адзнака: 4 (з 10)

Група падлетнаў сніць аднолькавы кашмар. Уначы да іх прыходзіць абпаленая пачвара з жалезнымі кіпцюрамі — Фрэдзі Кругер. Героям варта паспяшацца, каб спыніць істоту: паміраючы ў сне, яны паміраюць на яве.

Карціна Сэмюэля Бэйера — паўтор слыннай стужкі 1984 году Уэса Крэйвэна.
Фрэдзі Кругер стала прапісаўся ў масавай культуры. Гарны хлопец са сталёвым манікюрам патрашыў удзячных падлеткаў у сямі працягах дый у тэлесерыях.

Праз 26 гадоў гісторыю вырашылі аднавіць. «Ён палохаў вашых бацькоў, цяпер ён прыйдзе за вамі,» — абвяшчае рэклама.

Нязменнага Роберта Энглунда, які быў Фрэдзі, змяніў Джэкі Эрл Гейлі, які здольны граць пачвару й без усялякага грыму. Цікава, што ў першых Вязах Гейлі прагнуў сыграць падлетка, але ягоная роля дасталася Джоні Дэпу. Гейлі — адзіны слушны акторскі падбор у фільме.

Астатнія акторы — занадта дарослыя для падлеткаў.
Вялікая няўдача — і падбор музыкі. Карціна палохае вялай пластыкавай нудой з рэзкімі гукамі. Напрыканцы папаўторная стужка рэабілітуецца, але не настолькі, каб увайсці ў залатую скарбонку кінакашмараў.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лявончык: Мельнікава вылецела ў Лондан і, не затрымліваючыся, вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна6

Лявончык: Мельнікава вылецела ў Лондан і, не затрымліваючыся, вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Nexta трапіў у спіс Forbes «30 да 30»23

Каля гандлёвага цэнтра Dana Mall выпала з акна дзяўчына2

«Канкурэнцыя вельмі жорсткая». За апошнія гады некалькі кітайскіх навукоўцаў, якія займаліся ШІ, памерлі ў маладым узросце5

ЗША заблакавалі прыняцце заявы G7 адносна расійскага ракетнага ўдару па Сумах12

Сястра Ганны Сялук: Амерыка і «Еўрабачанне» нам не патрэбныя, ёсць рынак Расіі і Казахстана17

«Цэнтр Масквы стаў ваеннай цэллю». Расійскае дзяржаўнае СМІ расказала, як аператар дрона атакуе Украіну з «Масква-Сіці»2

«Хутка ўсё з'ядуць». Рыбаловы скардзяцца, што ад гэтай птушкі няма паратунку2

У Данецку расійскі вайсковец сп'яну расстраляў чатырох саслужыўцаў6

Даносчыцу Вольгу Бондараву адлічылі з Педуніверсітэта пасля 13 сутак на Акрэсціна30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лявончык: Мельнікава вылецела ў Лондан і, не затрымліваючыся, вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна6

Лявончык: Мельнікава вылецела ў Лондан і, не затрымліваючыся, вылецела з Лондана — гэта 100-працэнтна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць