Улада

19—20 мая Беларусь наведае прэм’ер‑міністр Казахстана

19—20 мая Беларусь з рабочым візітам наведае прэм’ер‑міністр Казахстана Карым Масімаў у суправаджэнні прадстаўнічай дэлегацыі дзелавых колаў.

Як паведамляе прэс‑служба МЗС Беларусі, праграмай знаходжання прадугледжаны сустрэчы Масімава з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім, удзел у пленарным пасяджэнні Беларуска‑казахстанскага дзелавога форуму, а таксама наведванне Парка высокіх тэхналогій.

Паводле звестак МЗС, у агульным аб’ёме знешняга гандлю Беларусі

з краінамі СНД Казахстан займае трэцяе месца пасля Расіі і Украіны.

У 2009 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам склаў 388,3 млн. даляраў (знізіўся на 27,7% адносна 2008 года), экспарт — 313,4 млн. даляраў, імпарт — 74,9 млн. даляраў. Сальда станоўчае — 238,5 млн. даляраў.

У студзені—сакавіку 2010 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам тавараабарот павялічыўся на 40,6% да 106,7 млн. даляраў, экспарт — на 56,5% да 91,8 млн. даляраў, імпарт скараціўся на 13,5% да 14,9 млн. даляраў. Сальда станоўчае — 76,9 млн. даляраў.

Аснову беларускага экспарту складаюць пастаўкі цукру, шын, малочнай прадукцыі, трактароў, лекавых сродкаў, бытавой апаратуры і тэхнікі (халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне, пральныя машыны), сельскагаспадарчай і аўтамабільнай тэхнікі, мэблі.

Казахстан пастаўляе у Беларусь пракат плоскі з вугляродзістай і легіраваных сталей, солі фосфарных кіслот, стужкі канвеерныя, ферасплавы, алюміній і цынк, падшыпнікі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць