Улада3232

Аляксандр Фядута: Кампанія «Гавары праўду» не мае сувязяў з Расіяй

Каардынатары «Гавары праўду» 19 мая далі прэс‑канферэнцыі з нагоды ператрусаў.

Эксперты і каардынатары грамадскай кампаніі «Гавары праўду» 19 мая давалі прэс‑канферэнцыі з нагоды ператрусаў і затрыманняў, што адбыліся напярэдадні.

На мерапрыемстве прысутнічалі публіцыст Аляксандр Фядута, праваабаронца Таццяна Процька, журналіст Аляксандр Уліцёнак, прадпрымальнік Мікалай Пахабаў, палітолаг Святлана Навумава, лідэр партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і намеснік старшыні АГП Леў Марголін.

«Адбылася паказальная аперацыя, як паграміць грамадскіх актывістаў. Гэта была спланаваная акцыя. Яна паказала, якое значэнне ўлады надавалі кампаніі. Разам з тым, следчыя нават не разумелі, што патрэбна шукаць», — кажа А.Фядута.

«Кампанія не займалася палітыкай у яе традыцыйным разуменні. Мы займаліся тым, што выказвалі сваю пазіцыю па якасці працы ўладаў. А таксама мы выпраўлялі тую несправядлівасць у дачыненні да вялікага пісьменніка Васіля Быкава. Тэмпы збораў подпісаў за надання імя Быкава вуліц у Мінску і Гродна ішлі хутчэй за любую палітычную кампанію за часамі Лукашэнкі», — працягвае публіцыст.

А што далей? «Збор подпісаў працягнецца. А таксама мы зробім усё магчымае, каб нашы лідэры апынуліся на свабодзе».

«Білі не па людзях, білі па праўдзе, — гаворыць Таццяна Процька. — Затрыманым не казалі, што ім інкрымінуюць. Частка людзей напалоханая. У 1934‑1937 гадах механізм рэпрэсій быў такім самым».

Палітолаг Святлана Навумава кажа, што рэакцыя ўладаў на тыя плёткі, што за кампаніяй «Гавары праўду» стаяць расіяне. «Улада павяла сябе не як улада, а як базарная баба, якая слухае гэтыя плёткі. Гэты палітычны пагром ёсць высокай ацэнкай «Гавары праўду».

Аляксандр Фядута дадае, што ніякіх сувязяў з Расіяй няма. А разгром ён ацэньвае, як спробу размовы з Захадам, але «цяпер Захад не паддасца на такі шантаж».

Сяргей Калякін павіншаваў кампанію з «выдатным поспехам». «За суткі ўлада зрабіла для «Гавары праўду» больш, чым яны б самі рабілі месяцамі. Пры ўсёй трагічнасці сітуацыі — гэта вялікі поспех. Улады не ведаюць самі, што робяць.

Тое, што адбылося — гэта звычайны фашызм. У тым разуменні, якое ўкладваў у яго Беніта Мусаліні. Нічога не можа быць не пад кантролем дзяржавы, а што не трапляе павінна быць знішчана», — кажа С.Калякін.

Лідэр «Справядлівага свету» сказаў, што партыя ўспрымае «Гавары праўду» як карысную. Было рэкамендавала сябрам партыі актыўна ўключыцца ў працу кампаніі. Тое самае датычыць і АГП.

«Магчыма, улады спалохаліся, што Някляеў абвесціць аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах. Але такія дзеянні робяць рэпрэсаваных самымі папулярнымі палітыкамі», — гаворыць Леў Марголін.

Па словах Святланы Навумавай, праца кампаніі працягваецца. Ужо ў сераду актывісты «Гавары праўду» раздавалі спецвыпуск газеты «Свободные новости» на прахадной магілёўскага «Хімвалакна».

Калі адновіць працу сайт кампаніі яшчэ невядома, бо канфіскаваная ўся аргтэхніка. Аляксандр Уліцёнак папрасіў дапамагчы ім, як тое нядаўна было з «Хартыяй‑97», калі ў іх канфіскавалі кампутары.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй18

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць62

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць