Улада11

Гомель. Кастусь Жукоўскі

Суддзя Савецкага раёна Гомеля Юры Валашыненка пакараў штрафам на 1 мільён 750 тысяч рублёў экс-кандыдата ў дэпутаты аблсавета, актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Кастуся Жукоўскага — нібыта за абразу міліцыянта на выбарчым участку. Паводле актывіста БХД Яўгена Якавенкі, які прысутнічаў на судзе, суддзя з самага пачатку перадузята ставіўся да падсуднага.

«Спачатку суддзя адмовіў у хадайніцтве весці справу па-беларуску, пры тым, што была выклікана перакладчыца. Неаднаразова прыпыняў Жукоўскага, калі той спрабаваў растлумачыць сваю пазіцыю. Але самае абуральнае тое, што дзеля падрыхтоўкі прысуду Юры Валышыненка нават не выйшаў з залі: дастаў загадзя надрукаваны дакумент з папераў на сваім стале”, -- распавёў прэсавай службе БХД Яўген Якавенка».

Інцыдэнт адбыўся амаль месяц таму падчас датэрміновага галасавання ў Студэнцкай выбарчай акрузе. Спадар Жукоўскі як кандыдат у дэпутаты прыйшоў на выбарчы ўчастак і папрасіў пратакол датэрміновага галасавання. Сакратарка камісіі Святлана Смыкоўская адмаўлялася гэта зрабіць. І толькі калі Кастусь патэлефанаваў у Цэнтравыбаркам, сакратарка ўзяла чысты бланк і на вачах кандыдата стала ўпісваць у пратакол нейкія лічбы.

Паколькі міліцыянер Уладзімер Басалкін ніяк не рэагаваў на заяву кандыдата пра парушэнне, Жукоўскі праз тэлефон «102» стаў выклікаць нарад міліцыі. Тэлефанаваў разы чатыры. І вось тады капітан адрэагаваў: стаў «тыкаць» Кастусю, хапаць за рукі й пагражаць, што складзе пратакол «за ілжывы выклік міліцыі». У такой сітуацыі кандыдат і адпусціў на адрас капітана слова, на якое той пакрыўдзіўся. Апрача таго, кандыдат падаў заяву на Басалкіна, каб таго прыцягнулі да адказнасці.

Аднак да адказнасці прыцягнулі самога Жукоўскага — за «абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава20

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з найлепшых расійскіх футбалістаў Смолаў пабіўся ў кафэ з тымі, хто абмяркоўваў яго ВІДЭА2

Пазняк асудзіў Ціханоўскага: Седзячы пяць гадоў, можна было да беларускай мовы звярнуцца103

Чым адрозніваецца бортніцтва ад пчалярства? І чаму вучыліся палякі ў беларускіх бортнікаў1

Мінская школьніца пачала распаўсюджваць наркотыкі 1 верасня, а ўжо на заўтра яе арыштавалі4

У Барысаве пасля скачка ў ваду загінуў 18-гадовы хлопец1

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць4

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі65

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава20

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць