Улада

Сёння ў Санкт-Пецярбургу пройдуць пасяджэнні саветаў кіраўнікоў урадаў СНД, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза

Дэлегацыя Беларусі на чале з прэм’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім знаходзіцца ў Санкт‑Пецярбургу, дзе 21 мая пройдуць пасяджэнні саветаў кіраўнікоў урадаў краін СНД, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза.

Як паведаміў напярэдадні на брыфінгу прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД плануецца разгледзець пытанні ўзаемадзеяння ў энергетыцы, радыёнавігацыі і пагранічным кантролі, а таксама ў сферы навукова‑тэхнічнага супрацоўніцтва, стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі.

На пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС будуць разгледжаны праекты новай рэдакцыі статута Суда ЕўрАзЭС і пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб выкананні Эканамічным судом СНД функцый Суда ЕўрАзЭС ад 3 сакавіка 2004 года.

Кіраўнікі ўрадаў краін ЕўрАзЭС плануюць падпісаць шэраг пагадненняў, у прыватнасці: пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў у сферы атэстацыі ці акрэдытацыі адукацыйных арганізацый/устаноў (адукацыйных праграм); пагаднення аб развіцці міжнароднага лізінгу сельскагаспадарчай тэхнікі, машын, механізмаў, абсталявання і транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў аграпрамысловых комплексах.

Дзяржсавет таксама зацвердзіць міждзяржаўную мэтавую праграму «Інавацыйныя біятэхналогіі», распрацаваную па ініцыятыве Беларусі, а таксама разгледзіць бюджэтна‑фінансавыя пытанні.

У парадак дня Савета кіраўнікоў урадаў Мытнага саюза (МС) уключана 15 пытанняў, у тым ліку аб выкананні Плана дзеянняў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі; аб набыцці моцы міжнароднымі дагаворамі, якія фарміруюць дагаворна‑прававую базу Мытнага саюза; аб уніфікацыі гандлёвых рэжымаў трох дзяржаў.

Кіраўнікі урадаў таксама абмяркуюць пагадненне, якое рэгулюе парадак залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне).

Эксперты адзначаюць, што першым выпрабаваннем для створанага ў лістападзе 2009 года МС Беларусі, Казахстана і Расіі стала пытанне аб вывазных пошлінах на нафту.

Як вядома, зараз на разглядзе Эканамічнага суда СНД знаходзіцца іскавая заява Беларусі да ўрада РФ па пытанні збірання Расіяй пошлін на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну.

Неадназначна ставіцца Мінск і да ўвядзення з 1 ліпеня новых пошлін (на ўзроўні расійскіх) на ўвоз аўтамабіляў фізасобамі. Расія працягвае настойваць на поўнай уніфікацыі правіл у МС, звязаных з імпартам аўтамабіляў.

Дыскусіі пра неабходнасць МС ідуць таксама ў Казахстане, адзначаюць аналітыкі. Мясцовыя дзелавыя колы, у прыватнасці, асцерагаюцца экспансіі расійскага капіталу ў найбольш фінансава прывабныя галіны эканомікі Казахстана.

Як паведаміў РІА Новости член экспертна‑аналітычнага Савета пры камітэце па справах СНД Дзярждумы РФ Інакенцій Адзясаў, сёння ў Санкт‑Пецярбургу могуць быць агучаныя новыя прапановы па інтэграцыі ў рамках МС і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

У прыватнасці, можа быць абвешчана аб змяненні фармату МС: да ўступлення ў інтэграцыйнае аб’яднанне будуць запрошаныя не толькі члены ЕўрАзЭС, але і ўсе краіны СНД.

Акрамя таго, паводле звестак Адзясава, можа быць разгледжана заяўка Кыргызстана аб далучэнні да МС. Такую ініцыятыву ў свой час агучыў звергнуты прэзідэнт Курманбек Бакіеў, і цяперашні часовы ўрад Кыргызстана вырашыў фарсіраваць гэты працэс.

Вялікія спрэчкі ў экспертных колах, адзначыў Адзясаў, выклікае пытанне ўвядзення адзінай валюты АЭП, першай фазай якога і выступае МС. Зараз большая частка разлікаў у рамках інтэграцыйнага аб’яднання праводзіцца ў доларах і еўра, асноўныя разліковыя цэнтры знаходзяцца па‑за рамкамі МС. Аднак Расія вельмі зацікаўлена ў наданні свайму рублю статусу рэзервовай валюты на постсавецкай прасторы.

Паводле меркавання эксперта, у цэлым прывабная ідэя адзінай валюты мае падводныя камяні — фактычна гэта азначае страту часткі суверэнітэту для краін — удзельніц праекта. Адзясаў нагадвае пра няўдалы вопыт увядзення расійскага рубля ў якасці адзінай валюты Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць