Жорсткае лабавое на дарозе Маладзечна — Вілейка + фота
Загінулі два чалавекі. Яшчэ трое ўдзельнікаў аварыі былі дастаўленыя ў бальніцу.
На аўтадарозе Маладзечна — Вілейка, паблізу павароту на Даманова, у чацвер апоўдні ў лабавую сутыкнуліся дзве машыны ‑‑ «Таёта» і «Хонда».
Загінулі два чалавекі, якія ехалі ў «Хондзе». Іх асобы і ўзрост устанаўліваюцца. Яшчэ трое ўдзельнікаў аварыі адпраўленыя ў бальніцу. Адзін з іх пазней памёр.
Прычына сутыкнення пакуль невядомая.
Каментары