Пасля суботніх паўфіналаў чэмпіянату свету па хакеі –2010 у Нямеччыне канчаткова вызначыўся склад групаў на папярэднім этапе чэмпіянату свету 2011 года, што пройдзе ў Славакіі.

Тут склад групаў вызначаецца не лёсаваннем, а рэйтынгам. Зборная Беларусі, якая заняла на сёлетнім чэмпіянаце 10-е месца, панізілася ў рэйтынгу.

Група А: Расія (1 месца ў рэйтынгу), Славакія (8), Нямеччына (9), Славенія (19);

Група В: Канада (2), Швейцарыя (7), Беларусь (10), Францыя (15);

Група С: Швецыя (3), ЗША (6), Нарвегія (11), Аўстрыя (14);

Група D: Фінляндыя (4), Чэхія (5), Латвія (12), Данія (13).

Матчы групаў А і D пройдуць у Браціславе, групаў В і С – у Кошыцэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?