Грамадства11

Журналісты сабраліся, міністры праігнаравалі

Дыпламаты Еўракамісіі і Балгарыі адкрылі дыпламатычную Беларускую дыктоўку.

Дыпламаты Еўракамісіі і Балгарыі адкрылі дыпламатычную Беларускую дыктоўку.

24 мая ў вялікай зале Гістарычнага музея адбыўся чарговы этап Нацыянальнай дыктоўкі — дыпламатычны. Гэтая традыцыя зарадзілася два гады таму, з ініцыятывы тагачаснага пасла Славаччыны ў Беларусі Любаміра Рэгака.

Сёлета дыктоўкай апекавалася прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі, запрашэнні сыходзілі ад сп.Хольцапфеля. Гэта давала надзею на прысутнасць высокага рангу ўдзельнікаў з Беларусі. Запрашэнні былі накіраваныя міністру культуры Паўлу Латушку, кіраўніцтву Міністэрства замежных справаў, кіраўнікам тэлеканалаў, галоўным рэдактарам «Советской Белоруссіі» і «Звязды». Ніхто з іх не прыйшоў.

Афіцыйны бок рэпрэзентавалі пасол па асаблівых даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны і гаспадар, дырэктар Гістарычнага музея Сяргей Вечар.

Дыктоўка праходзіла ў дзень святых Кірылы і Мятода — дзень славянскай пісьмовасці і культуры. Таму суарганізатарам выступала пасольства Балгарыі ў Беларусі. А Шчасны цытаваў «Малітвы» не толькі Купалы, але і Боцева.

У веданні беларускай мовы сярод дыпламатаў няма роўных паслу Швецыі Стэфану Эрыксану. Ад яго вучыліся прысутныя амбасадар Венгрыі Фэрэнц Контра, Ізраіля — Дані Шапіра, Балгарыі — Захары Радукаў. Таксама дыпкорпус прадстаўлялі першы сакратар польскай амбасады Павал Марчук, намеснік амбасадара Славакіі Любамір Рыбар, консул Чэхіі Ян Едлічка. Прысутнічаў і дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч.

Усім ім сын Васіля Сёмухі, бізнэсовец і выдавец Бібліі па-беларуску Сяргей, падарыў экзэмпляры выдання. Бібліі не падпісваюць, таму перакладчык на форзацы занатаваў проста асобныя радкі з кнігі. Сам спадар Васіль прыбыць не змог, праз нядужасць, але прыслаў падарунак музею — друкарскую машынку, на якой набіраўся пераклад, і экзэмпляр Бібліі. Паводле словаў дырэктара музея, у фонды трапяць і напісаныя тэксты дыктоўкі.

Усё гэта здымалі тэлеканалы, якія сабраліся ў поўным складзе.

А тады пачалася самое dictando, пад пільным вокам вялікіх князёў Вітаўта і Альгерда — у зале адбываецца выстава выяваў дзеячоў Вялікага Княства аўтарства розных мастакоў і скульптураў.

Як замежнік замежніку дыктаваў па-беларуску — гэта варта было чуць. Але неяк жа пісалі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Усе навіны →
Усе навіны

Прайшоў другі этап абмену расійска-ўкраінскага абмену ваеннапалоннымі. Абмянялі і аднаго беларуса2

Стала вядома, каго з расійскіх вайскоўцаў лячылі ў бальніцах Гомельшчыны ў пачатку вайны13

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца23

«Вы за ўсё адкажаце». Беларусам на прайдзе ва Уроцлаве таксама пагражалі невядомыя53

«Вакол вайна, вакол бушуе. Вазьміце Фінляндыю». Лукашэнка прачытаў кіношнікам лекцыю па міжнародным становішчы10

Еўракамісія прапануе знізіць верхнюю мяжу цаны на нафту1

Telegram: Мы ніколі не раскрывалі прыватныя паведамленні трэцім асобам6

Да ветэранаў спецназа Паўлічэнкі прыязджаў незвычайны госць: беларус, але мусульманін3

Зніклі крыжы на могілках у Гудагаі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

У фінскім серыяле расіяне высаджваюць дэсант з самалёта «Белавія». Што робяць Суомі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць