Музыка4747

На «Еўрабачанні-2010» перамагла Lena Meyer з Германіі

Беларусь толькі дваццаць чацвёртая.

Беларусь толькі дваццаць чацвёртая.

Пераможца набрала 246 балаў. Другое месца заняла Турцыя (170), трэцяе — Румынія (145). Украіна стала дзесятай, а Расія — адзінаццатай. Апошняя, дваццаць пятая, — Вялікабрытанія.

Беларускаму гурту «3+2» налічылі балы толькі чатыры краіны: Расія — 2, Балгарыя — 1, Малдова — 3, Грузія — 12.

Надта крыўдна атрымаць такія нізкія балы ад Расіі.

Але поўнай нечаканасцю стала тое, што Украіна нічога не налічыла беларускім выканаўцам.

З пачатку галасавання стала зразумела, што беларускі гурт не ўвойдзе нават у дзесятку лепшых. Бо першыя дванаццаць краін нам нічога не паставілі. Беларусь нібы не заўважалі. Калі паўднёвыя і заходнія славяне падтрымлівалі адзін аднаго, то нашу краіну ігнаравалі нават славяне.

Сёлета была зменена сістэма галасавання. Палову вызначалі гледачы, а другую палову — журы. Наколькі аб’ектыўна ацэньвала журы? Сказаць цяжка. Але верагодна, што яны найперш ацэньвалі чыстату выступу выканаўца. Хоць гэта было рэдкасцю на фінале.

Вынікі галасавання з Беларусі агучваў алімпійскі чэмпіён Аляксей Грышын. Яго англійская мова выклікала ўсмешку. А

вышэйшыя балы беларусы размеркавалі наступным чынам: Ізраіль — 8, Украіна — 10, Расія — 12.

Што тычыцца агульнага ўражання ад сёлетняга фіналу, то нічога шакуючага, як у фінскага гурту Lordi, ці арыгінальнага, як балерына з раяля ў Дзімы Білана, не было.

Падчас выступу іспанца на сцэне з’явіўся невядомы чалавек.

Паліцыя вывела яго. А выступ прыйшлося перанесці з другога на апошні.

Каментаваў «Еўрабачанне» на БТ Дзяніс Кур’ян. Пасля падвядзення вынікаў ён выказаўся, што пасля сёлетняга конкурсу мо спыняць траціць грошы на замежных аўтараў, а звернуць увагу на айчынных. Песню для «3+2» напісаў расіянін Макс Фадзееў.

Ужо вядомыя даты правядзення «Еўрабачання-2011». Яно пройдзе 17,19, 21 мая ў Германіі.

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць