Усяго патроху

Фонд «Шанс» просіць дапамагчы 14‑гадовай Юлі Мурашцы ў вылячэнні цяжкага захворвання печані

Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям »Шанс» просіць дапамагчы 14‑гадовай Юлі Мурашцы ў вылячэнні цяжкага захворвання печані, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю фонду Таццяна Жахоўская.

Паводле яе слоў, Юліна хвароба асабліва не праяўляе сябе вонкава — няма болі, фізічных дэфектаў, затое ўнутры асталяваўся пастаянны страх, выкліканы небяспекай жыць як усё. Небяспечна есці шакалад і хвалявацца, небяспечна своечасова не выпіць лекі і забыцца на тое, што ў цябе хвароба. Захворванне дыктуе Юлі свае ўмовы: дзяўчынка ўжо прызвычаілася абыходзіць бокам кандытарскія і праводзіць час у бясконцых чэргах у паліклініцы. Каварны вірус, які пасяліўся з‑за невядомых прычын у Юліным целе, умела маскуецца, то заціхаючы на час, то абвастраючы хваробу.

Юля хварэе з двух гадоў.

Па характары яна сарамлівая і сціплая. Усё больш побач з бабуляй — Вольгай Паўлаўнай. Яе радуюць унучкіны поспехі ў вучобе. Дзяўчынка — лепшая вучаніца ў класе, прычым ёй асабліва лёгка даюцца хімія, фізіка і матэматыка. Юля ўдзельнічае ў вучнёўскіх алімпіядах рознага ўзроўню. Аднак хвароба сур’ёзна адцягвае ад вучобы: пропускі ў школе часам доўжацца па месяцы.

Дзякуючы падтрымцы дабрачынцаў летась фонд »Шанс» аказаў дапамогу сям’і дзяўчынкі на 24 млн. рублёў. Зусім нядаўна дактары абнадзеілі Юлю: станоўчая дынаміка ў лячэнні ёсць. Аднак арганізм дзіцяці пачаў прывыкаць да прызначанага прэпарату, і ступень яго ўздзеяння знізілася. Кансіліумам урачоў інфекцыйнай бальніцы вырашана замяніць прэпарат на больш эфектыўны. На жаль, лекавы сродак »Пегасіс» не ўваходзіць у пералік бясплатных прэпаратаў, што прадастаўляюцца Міністэрствам аховы здароўя для лячэння гэтага захворвання. Юлі неабходна прайсці шасцімесячны курс тэрапіі «Пегасісам».

Цана адной ін’екцыі — 830 тыс. рублёў, а агульны кошт лячэння — 15 млн. рублёў.

Фонд «Шанс» просіць дапамагчы Юліі Мурашцы.

Дабрачынны рахунак: № 3135000000100 у ААТ «Белгазпрамбанк», г. Мінск, код 742. Атрымальнік: Фонд «Шанс»; УНП 805001111. Прызначэнне плацяжу: «Ахвяраванне на лячэнне Мурашкі Юліі».

Электронны кашалёк WebMoney у беларускіх рублях: B199756836033. Прызначэнне плацяжу: «Ахвяраванне на лячэнне дзіцяці Мурашкі Юліі».

Пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак фонду можна таксама праз плацежную сістэму EasyPay, выкарыстаўшы аўтаматычную форму аплаты на сайце фонду «Шанс» www.chance.by. Дакументы і дадатковая інфармацыя аб Юліі знаходзяцца на сайце chance.by. Акрамя таго, можна скарыстацца тэлефонамі: 8(017) 216‑93‑32, 8(044) 711‑11‑17.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння4

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню11

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння4

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць