Грамадства22

Анкету ў польскае консульства цяпер трэба запаўняць праз інтэрнэт

Консульства больш не будзе прымаць анкеты, запоўненыя ад рукі.

Польскае консульства ў Беларусі больш не будзе прымаць анкеты, запоўненыя ад рукі.

З 24 траўня для таго, каб атрымаць візу, давядзецца знайсці інтэрнэт, затым зарэгістравацца на адмысловым сайце, цягам 30 хвілін запоўніць электронную анкету, а потым раздрукаваць яе на каляровым прынтары. Таксама вы самі абіраеце дату, калі прыйдзеце падаваць дакументы.

У польскім консульстве адзначылі, што электронную візавую анкету мусяць прыносіць усе без выключэння.

У тым ліку і тыя, хто з камп’ютарам на «Вы».

Супрацоўніца консульства: «Я думаю, што, напрыклад, у пенсіянераў ёсць унукі, знаёмыя і гэтак далей, якія ім могуць дапамагчы запоўніць анкету».

***

Літоўскае консульства пакуль не ўводзіла такія правілы, але можа гэта зрабіць ужо неўзабаве.

Віцэ‑консул Літоўскага консульства: «Калі ў нас будзе электронная сістэма — праз два тыдні ці месяц, не магу сказаць. Пажадана, каб прыносілі запоўненыя электронныя анкеты. Але калі ад рукі прынясуць, дык мы прымаем».

Прадстаўніцтва Латвіі таксама спадзяецца на хуткае ўвядзенне электронных анкет.

Консульства Латвіі: «Спадзяемся, што будзе. Але пакуль нам можна прынесці запоўненую на камп’ютары альбо проста ад рукі».

Тым часам з увядзеннем новага Візавага кодэкса Еўрасаюза змяніўся выгляд анкеты на атрыманне шэнгенскай візы. Цяпер на ёй, сярод іншага, маецца наступны тэкст: «Я ведаю і згодны з тым, што пазначана далей: для таго, каб мая заява на выдачу візы была разгледжаная, абавязкова трэба пазначыць звесткі, запатрабаваныя ў гэтай форме заявы, а таксама сфатаграфавацца, а пры патрэбе — даць адбіткі пальцаў».

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Усе навіны →
Усе навіны

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра11

«Лепш быць застрэленай у спіну, чым гадамі так сядзець». Беларуска расказала пра ўмовы ў ізалятары пасля затрымання на мяжы14

«За такія грошы хай самі носяць». Беларусы абураюцца цэнамі на вышыванкі ў барысаўскім універмагу7

Улады Літвы і Латвіі закрылі пралёт у Маскву самалёта прэзідэнта Сербіі9

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды1

Пазняк: Трамп ліквідаваў усю гэтую шпану, якая гаворыць пра 160 палоў117

Расійская эканоміка ў першым квартале ўпершыню з 2022 года паказала спад3

Украіна перадала Расіі палоннага беларуса, летась захопленага ў Луганскай вобласці3

Да Лукашэнкі прыляцеў чарговы афрыканскі госць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць