Усяго патроху55

Гурбангулы Бердымухамедаў выдаў кнігу па-беларуску

Яе прэзентацыя днямі адбылася ў начным клубе «Брадвей».

«Выбраны і ўпаўнаважаны народам». Так называецца эксклюзіўная кніга на беларускай мове прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. Яе прэзентацыя днямі адбылася ў Мінску ў начным клубе «Брадвей».

Прэзентацыя, праўда, прайшла ў вячэрні час і была прымеркаваная да адкрыцця ў беларускай сталіцы мясцовага культурна‑асветнага фонду «Бахар», што ў перакладзе з туркменскай мовы азначае вясна. Фонд створаны прадстаўнікамі туркменскай дыяспары ў Беларусі для садзейнічання збліжэнню двух народаў, узаемаўзбагачэння іх культур, паглыблення супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку і ў эканамічнай. І сваю высакародную дзейнасць фонд пачаў з прэзентацыі кнігі туркменскага лідара.

У ёй, у прыватнасці, ён аддае даніну павагі туркменскай духоўнай спадчыне, багатаму гістарычнаму мінуламу свайго народа, акрэслівае планы развіцця краіны на найбліжэйшую і далёкую перспектыву, гаворыць пра маштабныя праекты, якія зменяць да лепшага жыццё туркменаў.
У рэалізацыі гэтых велічных планаў, будзем спадзявацца, не апошнюю ролю адыграе паглыбленне эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. У час візіту ў нашу краіну ў студзені г.г. прэзідэнт Туркменістана выказаўся на карысць надання беларуска‑туркменскім адносінам сістэмнага характару. Між іншым, у Туркменістане цікавяцца нашымі трактарамі, аўтамабілямі, дарожнай тэхнікай. Выкананы кантракт на пастаўку 1500 «Беларусаў». 120 туркменскіх студэнтаў вучацца ў профільных беларускіх ВНУ, пасля заканчэння якіх будуць працаваць на комплексе па вытворчасці калійных угнаенняў. У будучыні мяркуецца значна павялічыць колькасць туркменскіх студэнтаў у Беларусі.

Некалькі слоў аб аўтары кнігі. Гурбангулы Мялікгулыявіч Бердымухамедаў нарадзіўся ў 1957 годзе ў сяле Бабараб Ашхабадскай вобласці Туркменіі. У 1979 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Туркменскага медыцынскага інстытута, а ў 1990 годзе — аспірантуру. Кандыдат медыцынскіх навук. Працоўны шлях пачаў у 1979 годзе стаматолагам у паліклініцы Ашхабада. І далей значная частка яго жыцця была прысвечана лячэнню людзей. Будучы прэзідэнт Туркменіі працаваў стаматолагам у сельскай амбулаторыі, галоўным пазаштатным стаматолагам Ашхабадскага раёна, загадчыкам стаматалагічнага аддзялення Цэнтральнай раённай бальніцы ў Ашхабадскім раёне. Далейшы шлях Гурбангулы Бердымухамедава (1990—1995 гг.) быў звязаны з навукай: асістэнт кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі, дацэнт, дэкан стаматалагічнага факультэта Туркменскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

У 1997 годзе быў вылучаны на пасаду міністра аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці Туркменістана, потым адначасова ўзначальваў дзяржаўны медыцынскі інстытут і міжнародны медыцынскі цэнтр у Ашхабадзе. З 2001 года працаваў намеснікам старшыні Кабінета міністраў. У 2007 годзе Гурбангулы Бердымухамедаў абраны прэзідэнтам Туркменістана. Нягледзячы на вялікую занятасць, знайшоў час для стварэння кнігі.

Гэта, дарэчы, не першая кніга прэзідэнта туркменскай дзяржавы, якая была прапанавана ўвазе беларускай грамадскасці. Нагадаем, некалькі гадоў таму ў памяшканні Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі адбылася прэзентацыя кнігі першага туркменскага прэзідэнта Сапармурата Ніязава «Рухнама». Яго суайчыннікі яшчэ называлі «Вялікім Туркменбашы», «Вялікі Сардарам», што значыць правадыр.

Кніга Сапармурата Ніязава таксама была перакладзена на беларускую мову і прысвячалася слаўнай гісторыі туркменскага народа, сённяшняму дню дзяржавы. «Рухнама» ў поўным сэнсе слова стала настольнай кнігай усіх туркменаў, яе вывучалі ў школах, вышэйшых навучальных установах. «Рухнаму» пераклалі на многія замежныя мовы. Трэба сказаць, што ў Туркменістане з вялікай павагай ставяцца да твораў сваіх лідараў. Сапармурат Ніязаў кіраваў краінай на працягу 15 гадоў. Пасля яго раптоўнай смерці была выдадзеная кніга запаветаў Туркменбашы, якую так і назвалі «Мае запаветы». У кнігу ўвайшлі вытрымкі са шматлікіх выступленняў і артыкулаў Туркменбашы, а таксама фрагменты з яго гісторыка‑філасофскіх прац і паэтычных твораў.

Цяпер грамадскасць нашай краіны мае магчымасць на беларускай мове пазнаёміцца з кнігай прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава. «Выбраны і ўпаўнаважаны народам» таксама перакладзена на замежныя мовы, яе прэзентацыя прайшла ў многіх краінах, у тым ліку Вялікабрытаніі, Галандыі, Расіі. У кнізе шмат прыгожых і цікавых ілюстрацый, якія сведчаць пра вялікія дасягненні Туркменістана пасля набыцця самастойнасці.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адно вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве2

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню11

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць