Культура

Кніга пра татараў Вялікага Княства Літоўскага

Адбылася прэзентацыя кнігі Міхася Тарэлкі і Ірыны Сынковай «Адкуль пайшлі ідалы: помнік рэлігійна‑палемічнай літаратуры з рукапіснай спадчыны татараў Вялікага Княства Літоўскага»

Прэзентацыя кнігі Міхася Тарэлкі і Ірыны Сынковай «Адкуль пайшлі ідалы: помнік рэлігійна‑палемічнай літаратуры з рукапіснай спадчыны татараў Вялікага Княства Літоўскага» адбылася 3 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыяльнай акадэміі навук. Гэтае навуковае даследаванне выйшла ў сталічным выдавецтве «Тэхналогія».

Яго дырэктар Зміцер Санько адзначыў, што выданне кнігі — значная падзея ў культурным жыцці краіны, а таксама свята не толькі для аўтараў і чытачоў, але і для беларускіх татараў, якія на працягу 600 гадоў захавалі сваё адметнае культурнае аблічча і бліскуча ведаюць свае радаводы.

Паводле слоў кандыдата філалагічных навук Міхася Тарэлкі, у кнізе даследуецца арабаграфічны рукапіс канца XVIII стагоддзя з тэкстам на польскай мове з фондаў ЦНБ. На 61 старонках гэтага помніка рэлігійна‑палемічнай літаратуры сустракаюцца фрагменты Бібліі Сымона Буднага 1572 года на польскай мове. У творы, напісаным чатырма ананімнымі аўтарамі, шырока выкарыстоўваюцца хрысціянскія, а часам і іудзейскія крыніцы. Аўтары рукапісу паказваюць «вельмі высокі ўзровень ведаў тагачаснай хрысціянскай літаратуры», сказаў Тарэлка.

Кандыдат філасофскіх навук Ірына Сынкова назвала прадмет даследаванння «арыгінальным, вельмі рэдкім і таямнічым, бо аўтары яго да гэтай пары застаюцца невядомымі». Яна лічыць, што аўтары тэксту, створанага на пачатку XVII стагоддзя, паходзяць з татараў ВКЛ.

Доктар гістарычных навук Георгій Галенчанка адзначыў, што Тарэлка і Сынкова на еўрапейскім узроўні даследавалі літаратурны помнік, які сведчыць пра шматквецце культур у поліканфесійнай краіне, якой было ВКЛ пасля Люблінскай уніі 1569 года, нягледзячы на тое, што старабеларуская мова як дзяржаўная саступае сваё месца польскай.

З нагоды прэзентацыі ў ЦНБ арганізавана выстава «Рукапісная спадчына татараў Вялікага княства Літоўскага». На ёй прадстаўлены 95 пісьмовых матэрыялаў з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў, у тым ліку 15 арабаграфічных рукапісаў с тэкстамі на беларускай і польскай мовах канца XVIII — пачатку XX стагоддзяў (з 47, якія выяўлены ў дзяржаўных кнігазборах Беларусі).

Сярод выстаўленых кітабаў — рукапіс канца XVIII стагоддзя, творы з якога даследуюцца у кнізе «Адкуль пайшлі ідалы…», а таксама даследаванні XIX—XXI стагоддзяў пра пісьменства татараў‑мусульман: манаграфіі, навуковыя зборнікі і матэрыялы канферэнцый.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць