Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28

15 верасьня ў Менскім эпархіяльным упраўленьні прайшло паседжаньне Эпархіяльнае рады пад старшынёўствам мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта. На паседжаньні разглядалі пытаньні публіцыстычнай дзейнасьці клірыкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сетцы Інтэрнэт і друкаваных выданьнях.

Як паведаміў «Праваслаўе ва Ўкраіне» рэфэрэнт у сувязях з СМІ Беларускага Экзархату архімандрыт Аляксей (Шынкевіч), гаворка ішла пра дзейнасьць сьвятара Аляксандра Шрамка, клірыка Сьвята-Пакроўскага храму места Менску. Айцец Аляксандар даўна вядомы карыстальнікам сеткі Інтэрнэт як аўтар сайту «Дзёньнік сьвятара», матэрыялы з каторага пазьней выдалі кніжкай. Апошнім часам а.Аляксандар пісаў публіцыстычныя артыкулы на розныя пільныя пытаньні царкоўнага жыцьця ў Беларусі, часам пытаньні тыя былі палемічныя, і публікаваў іх на сайце «Царква» і ў «Жывым журнале».

Як кажа архімандрыт Аляксей, у тых публікацыях а.Аляксандар Шрамко часьцяком выяўляў меркаваньні, якія «не адпавядаюць высокаму сану праваслаўнага сьвятара» і якія спрычыняліся да нэгатыўнае рэакцыі сярод праваслаўных інтэрнэт-карыстальнікаў. У Менскае эпархіяльнае ўпраўленьне зьвярталіся зьбянтэжаныя чытачы з водгукамі на выказваньні а.Аляксандра Шрамка ня толькі зь Беларусі, але і з Расеі, Украіны і Прыбалтыкі.

Эпархіяльная рада пастанавіла параіць а.Аляксандру Шрамку кінуць дзейнасьць у Інтэрнэце і засяродзіць свае высілкі беспасярэдне на пастырстве.

Рэдакцыя «Праваслаўя ва Ўкраіне» таксама зьвязалася з а.Аляксандрам Шрамком, аднак той адмовіўся камэнтаваць рашэньне Эпархіяльнае рады.

Фота з priestal.livejournal.com

Паводле «Праваслаўя ва Ўкраіне»

10:27, 20 верасня 2006

4 каментароў

Burbalka напiсаў(ла)

Верасень 20, 2006 у 16:02

http://churchby.info/bel/news/2006/09/20-1/

Галіна Лагодніч напiсаў(ла)

Верасень 20, 2006 у 21:31

Без незалежнай царквы не можа быть незалежнай дзяржавы. Дакуль беларускімі вернікамі будзе кіраваць карэнны масквіч Філарэт, датуль мы будзем у духоунай акупацыі, ды і у фактычнай, Расіяй.

Burbalka напiсаў(ла)

Верасень 21, 2006 у 10:28

Галіна, я сама, як пацярпелы ў канфлікце бок, скажу вам па шчырасці - праблема не ў маскалях. Няўжо вы не бачыце, што беларусамі цяпер кіруе далёка не карэнны масквіч, а шклоўскі правінцыйны парань? Беларусам ад гэтага стала лепш?
Проста і ў царкве, і ў краіне ў нас саўдэпія. Не, гэта не значыць, што царква працуе на КГБ, а КГБ на царкву :-) Гэта значыць, што ўнутраны раб сістэмы, а не "раб Божы" сядзіць унутры.
Вы кажаце, што без незалежнай царквы не можа быць незалежнай дзяржавы, але мноства незалежных дзяржаваў паказваюць адваротны прыклад :-) Трэба пачынаць наадварот - без незалежнай дзяржавы не можа быць незалежнай царквы. Любая аўтакефалія пачынаецца тады, калі дзяржава становіцца незалежнай. Аднак цяпер я па-новаму разумею сэнс аўтакефаліі як самакіравання - незалежнасць царквы ад дзяржавы, ад любой дзяржавы - савецкай, нацыянальнай, ліберальнай ці сацыяльна-арыентаванай.

Burbalka напiсаў(ла)

Верасень 22, 2006 у 11:08

А ў гэты час: http://burbalka.livejournal.com/282213.html?view=1201765#t1201765

У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком «Школа» знікне з эфіру на час Алімпіяды
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43