Грамадства2222

Зімоўскі: «Маладыя ваўкі» тыпу сініцына і ганчара ... смакталі ў яго ў прыёмнай

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі пакінуў шэраг скандальных каментароў на форуме сайта Naviny.by. У тым ліку пра зніклага без звестак палітыка Віктара Ганчара.

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі пакінуў шэраг скандальных каментароў на форуме сайта Naviny.by. У тым ліку пра зніклага без звестак палітыка Віктара Ганчара.

У каментарах да свайго чарговага артыкула, надрукаванага ў аўтарскай калонцы на партале Naviny.by, Аляксандр Зімоўскі зрабіў некалькі скандальных выказванняў. Некаторыя з іх былі на мяжы фолу, а ў адным ён надзвычай зняважліва адгукнуўся пра зніклага бяз звестак палітыка Віктара Ганчара. Так, на заўвагу аднаго з карыстальнікаў пра тое, што «новы пераможца заўсёды з’яўляецца катом у мяшку, калісьці ім быў і цяперашні прэзідэнт», кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адказаў наступнае: «Дазвольце з Вамі не пагадзіцца. А.Р.Лукашэнка перад выбарамі-1994 быў палітыкам нацыянальнага маштаба. «Маладыя ваўкі» тыпу сініцына і ганчара ... сасалі ў яго ў прыёмнай канторы с/г "Гарадзец". Ці мая праекцыя на цяперашнія рэаліі не слушная?»

Яшчэ адзін парнаграфічны пасаж Зімоўскі выдаў пра Паўла Барадзіна: «Як гаворыць П.П.Барадзін: Алігарх?!! Да які ён алігарх, ён у мяне ў прыёмнай ... смактаў!»

(Рэдакцыя захавала скрыншоты найбольш пікантных момантаў перапіскі А. Зімоўскага з наведнікамі парталу).

Варта адзначыць, што на форуме Naviny.by Аляксандр Зімоўскі прытрымліваецца досыць агрэсіўнай, грубай і паказальна разняволенай формы камунікавання. Не цураецца інтэрнэтаўскага слэнгу, не баіцца паздзеквацца з суразмоўцаў. Бо інакш, як здзекам такі вось адказ на закіды ў адсталасці айчыннай прамысловасці не назавеш: «Як гэта не мадэрнізаваная (прамысловасць – nn.by)? А пральная машына "Атлант"? А вадкія маніторы "Інтэграла", а масавае будаўніцтва таннага агульнадаступнага жылля, якое можа набыць любы студэнт?»

Увага! Тэксты ў скрыншотах утрымліваюць ненарматыўную лексіку!

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе14

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У ДАІ распавялі, як будуць перакрываць Мінск у дзень параду

Мужчына ў Бярозаўскім раёне зрабіў пісталет-кулямёт на 3D-прынтары7

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў3

Новае наступленне УСУ ў Курскай вобласці5

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску2

Памерла Кацярына Ягорава (Несцяровіч)

Моцны вецер пашкодзіў дахі, паваліў дзясяткі дрэваў — МНС расказала пра наступствы ўчорашняй буры

Албанія вярнула бязвіз для беларусаў на пэўных умовах

Сямідзённае ласянятка адстала ад мамы ласіхі і прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе14

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць