Беларусь музыкант наведае з праграмай Symphonicities, падрыхтаванай разам з брытанскім Каралеўскім філарманічным аркестрам.
Беларускую сталіцу музыкант наведае з праграмай Symphonicities, падрыхтаванай разам з брытанскім Каралеўскім філарманічным аркестрам.
Пра канчатковае зацверджанне канцэрту Стынга 18 верасня ў
Тур у падтрымку Symphonicities
Перад пачаткам туру Стынг заявіў, што з нецярплівасцю чакае канцэртаў з Каралеўскім аркестрам. Досвед выступу з іншымі сымфанічнымі аркестрамі — Чыкагскім і Філадэльфійскім ён называе самымі яскравымі момантамі ў сваёй кар’еры.
У праграму Symphonicities уключаны асноўныя хіты музыканта, як з даробку The Police, так і з сольнай творчасці.
З імём Стынга ў апошні час было звязана два скандалы. Яго заява пра неабходнасць легалізаваць лёгкія наркотыкі выклікала пратэсты з боку арганізацый, што змагаюцца супраць распаўсюду наркотыкаў. Нараканні з боку грамадскасці выклікаў выступ Стынга на прыватнай вечарыне прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава, якога лічаць дыктатарам.
Каментары