Улада1212

Івонка Сурвіла: Я падпісваюся пад кожным словам

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, кіраўнікі АГП Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і Андрэй Дзмітрыеў сустрэліся ў Канадзе і з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, кіраўнікі АГП Анатоль Лябедзька, Яраслаў Раманчук і Андрэй Дзмітрыеў сустрэліся ў Канадзе і з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Паводле Андрэя Дзмітрыева, цёплы прыём быў арганізаваны землякам. Акрамя нашых суайчыннікаў, прыйшлі прадстаўнікі польскай і латвійскай амбасадаў, журналісты і эксперты па Усходняй Еўропе.

Але нягледзячы на прысутнасць прадстаўнікоў розных краін, асноўнай мовай была беларуская і гутаркі былі пра Беларусь, яе культуру, пра тое, як беларусы ў эміграцыі хвалююцца за сваю краіну і імкнуцца зрабіць усё, каб дапамагчы ёй.

Івонка Сурвіла не змагла прысутнічаць на вячэрняй сустрэчы. Яна прыйшла на слуханне ў падкамітэт па правах чалавека парламента Канады. Пасля 20 хвілін выступаў і адказаў больш чым на 30 пытанняў, спадарыня Сурвіла падышла да палітыкаў і выказала сваю глыбокую падтрымку.

— Я падпісваюся пад кожным словам, якое вы сказалі. Гэта менавіта тое, што мы спрабуем гаварыць тут кожны дзень. Але адзін наш голас — недастаткова, таму словы, якія прагучалі сёння ў парламенце, даюць надзею: Канада не застанецца ўбаку. Мне вельмі прыемна, што вы прыехалі, і я рада пазнаёміцца з вамі асабіста .

Пасля гэтага адбылася гутарка Івонкі з Някляевым, падчас якой абмеркавалі стан беларускай культуры і мовы.

Спадарыня Сурвіла выказала падтрымку словам Някляева падчас слуханняў: «Калі няма нацыянальнай культуры, нацыянальнага мовы, то дзе тады ўсе мы жывем, грамадзяне якой краіны і як можам ганарыцца сваім мінулым? Мы бачым толькі бутафорыю, улада падмяняе нацыянальную культуру канцэртам на БТ, а патрэбна праўда і рэальнае дзеянне.»

Пасля сяброўскай гутаркі Няклеў падарыў Івонцы Сурвіле сваю кнігу.

— Мы толькі разам можам дамагчыся пераменаў, — з гэтымі словамі пагадзіліся ўсё.

Тэма салідарнасці і нацыянальнага развіцця абмяркоўвалася таксама падчас вячэры.

— Я веру, настане час і Рада ў выгнанні прыедзе ў Беларусь, каб разам удзельнічаць у развіцці Беларусі! — сказаў Някляеў, з чым пагадзіліся астатнія.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму6

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае3

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым1

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць