Літаратура22

Бацька расійскага пісьменніка Уласа Дарашэвіча быў беларусам

Аб гэтым піша Сямён Букчын у сваёй новай кнізе.

Аб гэтым піша Сямён Букчын у сваёй новай кнізе.

У маскоўскім выдавецтве «АГРАФ» выйшла кніга Сямёна Букчына «Влас Дорошевич. Судьба фельетониста».

«НН»: Сп. Сямён, чаму менавіта гэтаму расійскаму пісьменніку і журналісту прысвяцілі кнігу?

Сямён Букчын: 1962 год. Я — студэнт першага курсу аддзялення журналістыкі філфака БДУ заходжу ў кнігарню. Купляю кнігу Уласа Дарашэвіча «Рассказы. Очерки». Чытаю і бачу неверагодны талент. Я фізічна адчуў незвычайнасць стылю, вобразнасці. Такое захапленне аўтарам. І потым курсавая, дыпломная, кандыдацкая работы былі прысвечаны гэтай асобе. Я займаўся ў літаратуразнаўстве і іншымі пісьменнікамі, але Улас Дарашэвіч быў маім генеральным напрамкам.

«НН»: Гэта ваша другая кніга аб Дарашэвічы. Трэба разумець, што новае выданне шмат чым узбагацілася?

СБ: Мінулі ўжо тры дзесяцігоддзі, як выйшла першая кніга. За гэты час шмат матэрыялаў назбіраў. І новая кніга амаль у тры разы большая па аб’ёме за першае выданне. Цяпер фігура Уласа Дарашэвіча выбудоўваецца больш складанай, больш трагічнай.

Мая кніга «Судьба фельетониста: Жизнь и творчество Власа Дорошевича» (Мінск, 1975) была пашыранай кандыдацкай дысертацыяй. Выйшла ў выдавецтве «Навука і тэхніка». Гэта была адзіная кніга аб Дарашэвічы. Яе нават рэкамендавалі пры вывучэнні расійскай журналістыкі. Калі я яе выдаў, мне было 34 гады. Я не ўсё разумеў, не ўсё мог сказаць. Я імкнуся абвергнуць тое, што аб ім пісалі выключна як аб «буржуазным пісьменніку».

Канешне, я быў вымушаны рабіць пэўныя «ідэалагічныя паклоны».

Улас Дарашэвіч (1865-1922) — расійскі пісьменнік, публіцыст, фельетаніст, тэатральны крытык. Быў рэпарцёрам «Московского листка», «Петербургской газеты», пісаў гумарыстычныя замалёўкі ў «Будильник». Узначальваў маскоўскую газету «Русское слово». Пасля паездкі на Усход напісаў кнігу «Сахалін», у якой адлюстраваў карціну царскай катаргі. Аўтар «Одессы, одесситов и одесситок», «Сказок і легенд», ««Гения» і іншых. Кнігі выдаваліся і ў Мінску.

Тое, што пасля 1917 года ён не хацеў станавіцца на бок бальшавікоў, але і на бок белых ён не стаў, я быў вымушаны асудзіць.

У 1975 годзе, нягледзячы на ўвесь ціск з боку партыйных органаў, дырэктар выдавецтва Фадзей Савіцкі надрукаваў кнігу. Наракалі, што выдалі кнігу аб «буржуазным пісьменніку і журналісце». І ў «ЛіМе» тады быў надрукаваны паклёпніцкі артыкул. Маўляў, Букчын з Дарашэвіча зрабіў пісьменніка-дэмакрата.

Гэта была спроба тагачаснага рэдактара тыднёвіка адпомсціць мне. Бо як крытык я «разабраўся» з адной яго кніжкай.

Пасля публікацыі ў «ЛіМе» ад мяне запатрабавалі напісаць тлумачальную запіску. Але пакуль я думаў над гэтым, у дадатку да газеты «Известия» пад назвай «Неделя» выйшла рэцэнзія маскоўскага пісьменніка Анатоля Макарава на гэту кнігу. Аўтар з пахвалой адгукнуўся аб беларускім выдавецтве. Патрэба ў тлумачальнай запісцы пасля той публікацыі знікла. Такая нервовая гісторыя скончылася добра. А магла закончыцца і звальненнем з працы дырэктара выдавецтва. Трэба ацаніць мужнасць гэтага чалавека.

«НН»: А ці былі ў Дарашэвіча сувязі з Беларуссю?

СБ: Няма дакладных звестак, але я думаю, што

прыёмны бацька Уласа Міхаіл Радзівонавіч Дарашэвіч быў беларусам. Яго прозвішча — на сто працэнтаў беларускае.

Уласа месяцаў сямі ад нараджэння кінула маці. І Міхаіл Дарашэвіч падабраў яго. А так будучы пісьменнік і журналіст застаўся бы Сакаловым Уласам Сяргеевічам.

Беларусаў у Маскве тады было шмат. Міхаіл Радзівонавіч не быў двараніна. І гэта гаворыць на карысць аб тым, што ён прыехаў з Беларусі.

Падчас Першай сусветнай вайны ніхто не пісаў аб трагедыі бежанцаў. А Улас Дарашэвіч напісаў у 1915 годзе цыкл нарысаў «Крестный путь». Ён выехаў з Масквы на сваім аўтамабілі на Магілёў. Праехаў Гомельшчыну. І ў нарысах адлюстраваў трагедыю бежанцаў у тым ліку і з Беларусі.

Дарашэвіч быў рускім журналістам. Адчуваў сябе масквічом. Але з павагай адносіўся да народаў імперыі. Спецыяльна нацыянальнымі праблемамі не займаўся. Таму Беларусь у яго больш не прысутнічала. Беларусь трапіла з агульнанацыянальнай трагедыяй у яго творчасць.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць