У Мiнску неабходна павялiчыць колькасць зон некурэння, аб’явiўшы такiмi прыпынкi грамадскага транспарту. Пра гэта паведамiў кiраўнiк Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii, галоўны санiтарны лекар горада Фёдар Германовiч на аператыўнай нарадзе ў Мiнгарвыканкаме.
«З прадпрыемствам «Гаррэмаўтадор» мы дамаўлялiся, што на прыпынках павiнны быць вывешаны знакi аб забароне на курэнне. Дарожнiкi часткова зрабiлi гэта», — сказаў Фёдар Германовiч. Паводле яго слоў, насельнiцтва станоўча рэагуе на iнiцыятыву санслужбы. «Гэта iдэя правiльная, яе неабходна працягнуць i завяршыць», — падкрэслiў галоўны санiтарны лекар горада.
У гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТАM Фёдар Германовiч патлумачыў, што ўстаноўка знакаў аб забароне на курэнне на прыпынках — гэта не забаронная мера, а толькi рэкамендацыя, да якой санслужба заклiкае гараджан прыслухацца. Тым самым у Мiнску павялiчыцца колькасць зон некурэння.
-
«Трэба быць актывістам, каб да цябе прыйшлі». Чаму беларусы вяртаюцца з эміграцыі
-
«Бачу, як яго гэта ламае». Беларуска расказала гісторыю брата, які трапіў у чорныя спісы і не можа ўладкавацца на працу
-
Ці пагражае ўзлом акаўнта Мельнікавай тым, хто галасаваў на выбарах у Каардынацыйную раду? Адказвае Лібер
Каментары