Эканоміка

Даляр застаўся на адзнацы 3.018 рублёў

Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў 11 чэрвеня не змяніўся і складае 3.018 рублёў.

Згодна са звесткамі Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічалі 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 73 млн. 920 тыс. (попыт — 73 млн. 920 тыс., прапанова — 45 млн. 605 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 25 банкаў. Курс вырас на 0,39 рубля да 95,97 рубля. Аб’ём таргоў склаў 277 млн. 709 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 293 млн. 969 тыс., прапанова — 277 млн. 709 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 9 млн. 645 тыс. (попыт — 9 млн. 655 тыс., прапанова — 3 млн. 884 тыс.), а курс вырас на 24 рублі да 3.656 рублёў.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,36% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.019,35 рубля супраць 1.015,72 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 1,63%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,41%, да расійскага рубля — на 1,38%, да еўра — умацаваўся на 10,94%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?1

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць4

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне3

Арыштаваны каліновец Васіль Грачыха19

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома12

Сэкс-цацкі і DHL: як Расія з дапамогай блатных разгортвала дыверсійную сетку ў Еўропе1

«Гучыць не так ужо шмат, але гэта вельмі шмат». Трамп выказаўся пра пуцінскае трохдзённае перамір'е2

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце4

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту3

Ксяндза Акалатовіча перавялі ў калонію ў дзень святкавання Вялікадня1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?1

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць