Улада1919

Лукашэнка: Мы хочам поўнай празрыстасці ў адносінах

Візіт кіраўніка Беларусі ў Расію скончыўся няясна чым.

Візіт кіраўніка Беларусі ў Расію скончыўся няясна чым.

На сустрэчы ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Горкі 11 чэрвеня прэзідэнты Беларусі і Расіі заявілі пра намер абмеркаваць існыя супярэчнасці ў адносінах дзвюх краін.

«Мы сёння можам з вамі зверыць гадзіннікі па бягучай сітуацыі, і найперш па двухбаковых адносінах, па праблемах інтэграцыі, — цытуе Мядзведзева РІА Новости. — Вызначым, ці зможам мы дамагчыся эканамічнага прагрэсу і ці існуюць невырашальныя супярэчнасці. Мы зможам сёння абмеркаваць пытанне, выйдзем на ажыццяўленне тых дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты ў Мінску і іншых месцах».

Расійскі лідэр адзначыў актывізацыю гандлёвых адносін дзвюх краін. За чатыры месяцы 2010 года, адзначыў ён, экспарт з Расіі ў Беларусь павялічыўся прыблізна на 20%, пастаўкі беларускіх тавараў у Расію — амаль на 52%. «Гэта значыць, што мы прывялі ў дзеянне пэўныя неабходныя механізмы», — сказаў Мядзведзеў.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на «адкрытую размову». «Супярэчнасці ў нас ёсць, але невырашальных праблем няма і быць не можа», — заявіў ён.

«Мы хочам поўнай празрыстасці ў адносінах, хочам умацаваць адносіны на раўнапраўнай базе»,

— сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што Расія і Беларусь могуць вывесці двухбаковыя адносіны «не толькі на партнёрскі ўзровень». «У нас — саюзніцкія адносіны», — нагадаў беларускі прэзідэнт.

Далей перамовы прэзідэнтаў праходзілі за зачыненымі дзвярыма. Па стане на 23.00 па маскоўскім часе іх падрабязнасці былі невядомыя.

Пасля сустрэчы з Мядзведзевым Лукашэнка правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным. Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта Беларусі, бакі абмеркавалі «актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва».

Сёння ж на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол РФ Аляксандр Сурыкаў заявіў: калі Беларусь не падпіша дакументы аб фармаванні Мытнага саюза «тройкі», то «мытная мяжа будзе фармавацца па тэрыторыі Расіі і Казахстана з усімі наступствамі, якія з гэтага вынікаюць». «Якія складанасці ўзнікнуць пры спробе яе [мяжу] пераехаць, усім зразумела — гэта ветэрынарныя, санітарныя, мытныя і іншыя пытанні», — дадаў ён.

Паводле слоў Сурыкава, у рамках беларуска-расійскай саюзнай дзяржавы дзейнічаюць мытныя дамоўленасці. Аднак калі Беларусь не падпіша дакументы аб фармаванні Мытнага саюза «тройкі», прыярытэт будзе аддавацца мытным пагадненням, якія былі падпісаны Расіяй і Казахстанам у двухбаковым парадку.

* * *

Нагадаем, 28 мая ў Санкт-Пецярбургу прэм'ер-міністры Расіі і Казахстана дамовіліся аб увядзенні Мытнага кодэкса Мытнага саюза на двухбаковай аснове, паколькі беларускі прэм'ер на сустрэчу не прыбыў. Дакумент адкрыты для падпісання Беларуссю.

Мінск звязвае свой удзел у Мытным саюзе з адменай абмежавальных мер на пастаўкі расійскай нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Пры гэтым беларускі бок адзначае, што ў дачыненні да Казахстана такія меры не ўводзіліся.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі21

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля1

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»9

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі21

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць