За мінулыя суткі ў краіне зафіксавана 35 пажараў.
35 пажараў зафіксавана за мінулыя суткі ў Кыргызстане, паведамляе агенцтва па пажарнай бяспецы пры Міністэрстве надзвычайных сітуацый.
У Бішкеку адбылося 2 ўзгаранні, у Чуйскай вобласці — 1, у Ошскай — 16 і ў Джалал‑Абадскай вобласці — 18 пажараў. Усе пажары адбыліся ў выніку падпалаў.
Паводле апошніх звеcтак, колькасць ахвяраў беспарадкаў на поўдні Кыргызстана вырасла да 118 чалавек.
Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 1 тысяча 609 чалавек, шпіталізаваныя — 802. Больш за 75 тыс. узбекаў перайшлі на тэрыторыю Узбекістана, ратуючыся ад этнічных чыстак на поўдні Кыргызстана
Каментары