Зборная Галандыі выйграла ў зборнай Даніі на чэмпіянаце свету па футболе з лікам 2:0.
У самым пачатку другога тайма пасля навеса ў штрафную мяч ва ўласныя вароты зрэзаў Сімон Поульсен. Мяч заляцеў у вароты, яшчэ ўдарыўшыся аб спіну гульца зборнай Даніі Даніэля Агера.
На 85-й хвіліне Дзірк Кюйт лік падвоіў. 2:0.
***
А 17‑й пачнецца матч у гэтай групе паміж зборнымі Японіі і Камеруна.
У 21:30 — Італія — Парагвай.
Каментары