Аднак якім мае быць пакаранне, ніхто не ведае.
Аднак якім мае быць пакаранне, ніхто не ведае.
У рэдакцыю «НН» трапіла паведамленне з запрашэннем на абавязковую дактыласкапію. У паперцы гаворыцца, што ў адпаведнасці з новым законам, за адмову ад яе могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
У Партызанскім РУУС Мінска нам з гонарам паведамілі: «Да нас усе ходзяць. Адзін толькі такі ёсць, што не жадае хадзіць. Але мы з ім нічога не робім. Пакуль начальнік яшчэ не вырашыў, што з ім рабіць. Усё начальнік вырашае».
Не ўдакладнілі ў РУУС і магчымага памеру штрафаў.
У кабінеце дактарэгістрацыі вісяць барэльеф Фелікса Дзяржынскага і каляндар за 2006 год з выявай Маці Божай. Пад імі і «катаюць пальчыкі». А пасля працэдуры можна памыць рукі ў туалеце на іншым паверсе. Маецца нават гаспадарчае мыла.
Каментары