Меркаванні77

Вувузеюць усе

Гэты чэмпіянат свету запомніцца няспынным гудам.

Гэты чэмпіянат свету запомніцца няспынным гудам.

От, бывала, раней сядзіш на ганку на дачы ўлетку, адпачываеш, пчолкі‑мушкі звіняць, птушкі спяваюць, цішыня і спакой… І тут праз тры лініі нехта пачынае ці то цыркуляркай, ці то электрагэблем гудзець. І ные, і ные, і ные, па вушах ездзіць. А потым праз паўгадзіны сціхае — і зноў цішыня і спакой. Вось ён рай. А тут паўтары гадзіны выюць і выюць трыбуны гэтымі спецыяльнымі дудкамі і не сціхаюць ніфіга. Як там футбалістам? Я б кінулася, напэўна», — піша ў сваім Жывым дзённіку блогерка irisation.

І сапраўды,

гэты гуд не сціхае ні на хвіліну. Нават падчас тэлевізійных трансляцый ён паспявае добра надакучваць.

Вувузела — доўгая дудка, каля метра, якая выкарыстоўваецца футбольнымі балельшчыкамі ў Паўднёвай Афрыцы. Першапачаткова вувузела рабілася з волава. Прыхільнікі гэтага інструмента кажуць, што вувузелы маюць даўнюю гісторыю.

Маўляў, у некаторых плямёнах Афрыкі ў сурмы, зробленыя з рагоў антылопы, сурмілі, каб сабраць сход. У пачатку нашага стагоддзя кампанія Masincedane Sport пачала масавы выпуск такіх дудак, але ўжо з пластыку.

У чэмпіянаце ПАР фанаты розных каманд выкарыстоўваюць вувузелы розных колераў.

На мундыялі ўсе дудкі гучаць на адной вышыні — ад гэтага гук становіцца такім пранізлівым і надакучлівым.

Многія футбалісты, заўзятары, каментатары выступаюць за забарону вувузелаў на матчах чэмпіянату свету. Тым не менш, прэзідэнт ФІФА Зеп Блатэр адразу абверг такія прапановы: «Мы не павінны спрабаваць еўрапеізаваць афрыканскі чэмпіянат свету».

Насамрэч, дудкі на стадыёнах не такая рэдкая ў сусветным футболе з’ява. Але паўсюль у Еўропе з імі спрабуюць змагацца. Выкарыстанне такіх інструментаў лічыцца прыкладам нізкай культуры ў фанатаў.

Беларусь тут не выключэнне. Напрыклад, фанаты зборнай Беларусі з групоўкі «Б‑12» забараняюць уваход на сваю трыбуну з дудкамі. Нават банер адмысловы намалявалі.

Як бы тое ні было, але без гуку вувузелаў сёлетняе футбольнае свята ўжо не ўявіць.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам 34-гадовы стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі2

Блогерка паказала спосаб, як даехаць з Мінска ў Варшаву і не стаяць у чарзе на мяжы8

Музей у Амстэрдаме выставіў 200-гадовы прэзерватыў з малюнкам. У музеі — аншлаг3

«Удзелу ў пратэстах ужо недастаткова». Беларуска не без цяжкасцяў атрымала міжнародную абарону ў Польшчы

Мінск усё больш адрываецца ад рэгіёнаў. Як выглядаюць сталічныя заробкі на фоне іншых гарадоў9

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць