Свет44

Польшча перад выбарам

У бліжэйшыя выходныя ў Польшчы адбудзецца першы тур прэзідэнцкіх выбараў.

У бліжэйшыя выходныя ў Польшчы адбудзецца першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх галоўныя кандыдаты на перамогу гэта выканаўца абавязкаў прэзыдэнта, сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі ды лідэр апазыцыйнай партыі «Права і справядлівасьць», брат загінулага прэзыдэнта Леха Качынскага — Яраслаў Качынскі.

48% — на такую колькасьць галасоў выбарцаў можа разьлічваць Браніслаў Камароўскі паводле вынікаў апошніх апытаньняў. Такім чынам, каб перамагчы ў першым туры, сьпікеру Сэйму не хапае зусім няшмат. Камароўскі, зрэшты як і іншыя лідэры кампаніі, сустракаецца з выбарцамі па ўсёй краіне:

«Я разам з вамі, каб разам думаць пра Польшчу, што трэба зрабіць, каб нашая краіна ішла простай дарогай да посьпеху»

Учора Камароўскага падтрымаў папулярны палітык з Падляшша, былы прэм’ер і міністар замежных спраў ва ўрадах посткамуністаў Уладзімеж Цімашэвіч:

«Шмат хто чакаў, што і я буду балятавацца, і я за гэта ўдзячны. Зьвяртаюся да ўсіх і асабліва да маіх прыхільнікаў — у бліжэйшую нядзелю я аддам свой голас за спадара Браніслава Камароўскага»

Падтрымка Цімашэвічам Камароўскага — гэта ўдар па кандыдаце ад левых сілаў Гжэгажы Напяральскім, які на гэты момант у перадвыбарчых рэйтынгах займае трэцяе мейсца з падтрымкай прыкладна кожнага дзясятага выбарцы.

Між тым галоўны канкурэнт Браніслава Камароўскага Яраслаў Качынскі цягам сёлетняй, перадусім кароткай кампаніі, якая адбываецца ў ценю смаленскай трагедыі, паволі, але амаль увесь час набірае папулярнасьць — цяпер за яго гатовыя галасаваць 34% палякаў: «Я заклікаю да таго, каб гэта была сур’ёзная выбарчая кампанія, каб пэрыяд польска‑польскай вайны, які цягнецца ўжо некалькі гадоў, у тым ліку гэта тычыцца і непрымальнай лексыкі, якую палітыкі выкарыстоўваюць у спрэчках, скончыўся».

Варта адзначыць, што і Браніслаў Камароўскі і Яраслаў Качынскі — гэта палітыкі, якія неабыякавыя да беларускай справы. Прыкладам, за часоў прэм’ерства Качынскага быў створаны спадарожнікавы тэлеканал Белсат.

Акрамя Камароўскага, Качынскага і Напяральскага на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве балятуюцца яшчэ сямёра кандыдатаў.

Сярод іх былы прэм’ер, а цяперашні віцэ‑прэм’ер ва ўрадзе Туска Вальдэмар Паўляк, былы віцэ‑прэм’ер кабінэту Яраслава Качынскага Анджэй Лепер, былы міністар замежных спраў Анджэй Аляхоўскі, аднак іх падтрымліваюць 1‑2% выбарцаў.

Вальдэмар Паўляк, аднак, не губляе аптымізму: «Ужо каторы раз спрабую знайсьці журналіста, каб паспрачацца: калі мой вынік будзе ніжэйшы, чым вынікі апытаньняў — я аддаю свой заробак на карысьць ахвяраў паводкі, але калі вышэйшы — то вы гэтак зробіце», — кажа Паўляк.

Ахвотных сярод журналістаў, аднак, пакуль не знайшлося.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць