Меркаванні55

Наталля Машэрава: Грамадства не гатова абраць прэзідэнтам жанчыну

Ці мае намер Машэрава зноў пайсці ў прэзідэнты? Што яна думае пра тых, хто ўжо абвясціў пра свой намер замяніць Аляксандра Лукашэнку?

Пакуль пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ў голас заявілі толькі мужчыны. Але ў адной з мінулых прэзідэнцкіх кампаній прымала ўдзел і экс-дэпутатка палаты прадстаўнікоў Наталля Машэрава. Сацыёлагі тады адзначалі, што яе рэйтынг амаль імгненна наблізіўся да 30 працэнтаў. І справа была не толькі ў прозвішчы знакамітага бацькі Наталлі Пятроўны… Ці мае намер Наталля Машэрава зноў пайсці ў прэзідэнты? Што яна думае пра тых, хто ўжо абвясціў пра свой намер замяніць Аляксандра Лукашэнку? І калі яна сама не пойдзе ў прэзідэнты, то ці будзе некага падтрымліваць?

— Наталля Пятроўна, раскажыце, ці збіраецеся вы прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах?

— Не, не збіраюся. Шчыра кажучы, я нават не ведаю, хто канкрэтна ўжо заявіў аб намеры пайсці на выбары. Не сачу за палітыкай і палітыкамі. А ісці самой… Такога нават і ў думках няма.

— А чаму вы так раптоўна сышлі з палітычнага небасхілу?

— Прычын шмат, але цяпер гэта ўжо не вельмі цікава. Сёння зусім іншая рэальнасць. Чаго да гэтага вяртацца?

— Наколькі я разумею, з палітыкі вы сышлі назаўсёды?

— У прэзідэнты дакладна не пайду. Але ж палітыка складаецца не толькі з улады.

— Мне падаецца, што вы крыху хітруеце, кажучы, што цяпер наогул не цікавіцеся палітыкай.

— Абсалютна шчыра кажу! Пасады — гэта не самае галоўнае ў палітыцы. У жыцці нашай краіны я звяртаю ўвагу на абсалютна іншыя рэчы. Наша з вамі жыццё, будучыня — вось што мяне цікавіць. А барацьба за пасаду — не. Дарэчы, і ніколі не цікавіла. Не дзеля ж прэзідэнцтва ўдзельнічаеш у палітыцы і нават у прэзідэнты ідзеш. (Ну, гэта я пра сябе кажу.)

Цікава атрымліваецца: многія тэлефануюць, каментары нейкія просяць, а вы — малайчына, наўпрост запыталіся, іду я на выбары ці не…

— Дарэчы, калі тэлефануюць, можа, просяць падтрымаць некага з кандыдатаў?

— Не. А навошта? Я толькі шкоду нанясу, бо занадта адыёзная фігура. Дый тым людзям, якія да ўлады рвуцца, я не патрэбна…

Мне нядаўна патэлефанавалі і сказалі, што на выбары ўжо быццам бы заявіліся дзесяць мужчын. А я нават толкам не ведаю, хто і што. Муж спрабуе нешта распавесці, а я гляджу на яго такімі вачыма, што ён нават не адважваецца зноў узнімаць гэтую тэму. Мне проста нецікава гэта…

Няхай гэты кацёл кіпіць. Я ўпэўнена, што ад яго нічога не залежыць. Мо заўтра сітуацыя і зменіцца, а сёння…

— Можа, трэба, як кажуць французы, пашукаць жанчыну? Глядзіш, і прэзідэнцкая кампанія прайшла б больш цікава…

— Не думаю. Не наспеў час.

І грамадства наша, як мне падаецца, не гатова для таго, каб абраць прэзідэнтам жанчыну.
Мы сёння, так бы мовіць, на пераходзе ад адной краіны да іншай. І ў нас змагаюцца за ўладу. А там, дзе мужчыны б’юцца, жанчыне проста не знаходзіцца месца. І не таму, што не вылучаюць, што няма годных жанчын — проста няма месца. А 
пры такой сістэме жанчына не можа быць запатрабавана. Яна можа стаць прэзідэнтам у стабільным грамадстве. Спантанна ў Беларусі жанчына на пасаду прэзідэнта не прыйдзе, а іншых варыянтаў пакуль не прадбачыцца. У жанчыны зусім іншая псіхалогія.
Яна больш стварае, чым разбурае. Для гэтага неабходна, каб зоркі сышліся. Але Беларусь пакуль не гатова для таго, каб абраць прэзідэнтам жанчыну. Дый жанчына не гатова стаць тут прэзідэнтам…

— Выходзіць, што цяпер Наталля Машэрава сканцэнтравалася на самой сабе, сям’і і доме?

— Вы ведаеце, колькі ў мяне ўнукаў? Сямёра! Старэйшым — 20–21, малодшым — два гады і 11 месяцаў (сын падарыў мне ўнукаў-блізнятаў). Таму сумаваць няма калі.

Маё жыццё складаецца з пэўных этапаў, і яны вельмі выразна падзелены. Я нават кажу, што пражыла не адно жыццё, а адразу некалькі, прычым кожнае — вельмі цікавае. І кожны кавалак жыцця дыктуе свае прыярытэты. Альбо я сама іх адшукваю. І зараз я вам вельмі шчыра кажу: не хачу ў палітыку, не павёрнута ў той бок. Іншыя праблемы вырашаю…

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША3

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы1

У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны5

Памёр 43-гадовы праваслаўны святар Аляксандр Каляда

«Мне нас шкада. Нас б'юць, як мух мухабойкай». Z-ваенкар заклікаў спыніць вайну16

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»10

Такім мы яго яшчэ не бачылі: арцыбіскуп Кандрусевіч вырабіў крыж4

«Людзі хочуць класічнае. Навошта прыдумваць іншае?» Беларуска ў Варшаве пячэ торты і пірожныя са смакам, як у дзяцінстве9

Праз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры9

Ва Украіне 10-гадовы хлопчык згвалціў сваю 7-гадовую сяброўку, таму што хацеў паўтарыць «дарослы фільм»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША3

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць