Усяго патроху

На Мундыялі зніклі і знайшліся чатыры футбалісты са зборнай КНДР

Меркавалі, што яны папрасілі палітычнага прытулку.

«Чатыры футбалісты зборнай КНДР, якая прымае ўдзел на чэмпіянаце свету ў ПАР, — Ан Чхоль-Хек, Кім Мен-Вунь, Кім Кен-Іль і Пак Сун-Хек — зніклі ў дзень гульні з бразільцамі і ў цяперашні час іх дакладнае месцазнаходжанне невядомае», — такое паведамленне праляцела па інфармацыйных стужках.

Гэта адбылося пасля таго, як усе вышэйпералічаныя гульцы не былі ўключаныя ў заяўку іх каманды на матч з «пентакампеонамі». Па рэгламенту ФІФА, калі б з футбалістамі што-небудзь здарылася, іх імёны значыліся б у пратаколе з адпаведнай пазнакай.

ФІФА не валодала інфармацыяй аб лёсе гэтых чатырох гульцоў. Як заявілі ў аргкамітэце спаборніцтваў, зборныя не абавязаныя прывозіць на стадыён ўсіх 12 запасных, не павінны выводзіць на трэніроўку ўсю каманду без выключэння і інфармаваць ФІФА пра месцазнаходжанне сваіх рэзервістаў. Маўляў, зніклыя футбалісты маглі проста захварэць. А праз інфармацыйны вакуум вакол зборнай КНДР гэта акалічнасць ператварылася ў скандал.

Усе чатыры футбаліста, якія апынуліся ў цэнтры ўвагі, выступаюць за розныя клубы ў чэмпіянаце КНДР. Кім Мен-Вунь заяўлены ў ПАР як трэці брамнік, хоць ён з’яўляецца намінальным форвардам, і яму забаронена выходзіць на поле ў якасці палявога гульца.

Адразу пачалі гуляць версіі, што футбалісты пакінулі размяшчэнне зборнай КНДР, каб папрасіць палітычнага прытулку ў ПАР, паколькі Паўночная Карэя вядомая сваім жорсткім таталітарным рэжымам.

Гісторыя ведае нямала такіх прыкладаў — выезд з закрытай краіны за мяжу для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах дазваляе спартсменам употай пакідаць свае каманды. У апошнія гады гэтая з’ява атрымала распаўсюджанне сярод кубінцаў, у прыватнасці бейсбалістаў, якіх акрамя палітычных меркаванняў прыцягваюць салідныя амерыканскія прафесійныя кантракты. Так, Хасэ Кантрэрас, які выступаў за кубінскую нацыянальную зборную, прыехаўшы ў Амерыку ў 2002 годзе аднойчы выйшаў з гатэлю і не вярнуўся. А крыху пазней стаў выступаць за клубы «Нью-Ёрк Янкіз» і «Чыкага Уайт Сокс».

Аднак у выпадку з карэйцамі праблемы не аказалася. Пакуль што.

«Пачатак чуткам пра іхнае знікненне паклала звычайная тэхнічная памылка падчас матчу зборных Бразіліі і КНДР, — растлумачыў урэшце прадстаўнік ФІФА Гордан Уотсан. — Мінулым вечарам я сустракаўся з паўночнакарэйскай камандай і мяне паінфармавалі, што ўсе гульцы знаходзяцца на месцы».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць