Улада1111

Масква пагражае ад панядзелка перакрыць газ для Беларусі

Мінск у адказ папярэдзіў: тады зменшыцца падача газу ў Еўропу. Перамовы скончыліся безвынікова. Шантажом Крэмль змушае Лукашэнку падпісаць нявыгадны для Беларусі Мытны саюз.

Мінск у адказ папярэдзіў: тады зменшыцца падача газу ў Еўропу. Перамовы скончыліся безвынікова. Шантажом Крэмль змушае Лукашэнку падпісаць нявыгадны для Беларусі Мытны саюз.

Расійска-беларускія перамовы, якія прайшлі 19 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адносна проблемы газавага доўгу, скончыліся безвынікова, заявіў журналістам кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер. Адказваючы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме на пытанне журналістаў, чым завяршыліся перамовы, Мілер адказаў: «Нічым».

«Мы развіталіся, і куды яны [беларускія перамоўнікі] паехалі, я не ведаю», — цытуе Аляксея Мілера РІА Новости.

Паводле яго меркавання, Беларусь, робячы заяву пра доўг РФ за транзіт газу ў Еўропу, толькі імкнецца адвесці ўвагу ад сваіх даўгоў. «У футбольнай тэрміналогіі гэта можна назваць няўдалай спробай стварыць фальшывы афсайд», — сказаў Мілер журналістам у адказ на просьбу пракаментаваць заяву беларускага Мінэнерга.

Напярэдадні першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заявіў, што доўг Беларусі за газ роўны доўгу «Газпрома» за транзіт — абодва складаюць каля 200 млн. долараў. Пры гэтым ён не выключыў, што магчымыя абмежаванні паставак з боку Расіі «зачэпяць пытанні транзіту».

Тым часам Расія не выключае судовых разбораў з Беларуссю па прычыне газавых даўгоў. «У судзе разбярэмся, хто каму вінаваты», — заявіў 19 чэрвеня віцэ-прэм’ер РФ Ігар Сечын, каментуючы заяву прадстаўніка беларускага Мінэнерга.

Паводле слоў Сечына, беларускі бок у аднабаковым парадку вызначыў сабе права прызначаць цану за транзіт. Са свайго боку, «Газпром» з гэтым не згодны і робіць захады па прывядзенні сітуацыі ў адпаведнасць з кантрактамі. «Я думаю, што „Газпром“ у дадзеным выпадку мае рацыю», — дадаў Сечын.

У сваю чаргу, кіраўнік рады дырэктараў «Газпрома», першы віцэ-прэм’ер урада РФ Віктар Зубкоў 19 чэрвеня заявіў, што Беларусь не прад’яўляла дакументаў па запазычанасці за транзіт газу. «Мы гаворым: вы нам вінаватыя — вось дакументы. А яны кажуць: вінаватыя, але дакументаў няма», — сказаў Зубкоў.

«Газпром» плануе з 21 чэрвеня скараціць на 85% падачу газу, калі Беларусь не выплаціць 192 млн. долараў доўгу, які ўтварыўся ў выніку таго, што краіна плаціць па цэнах 2009 года.

Чым адказвае Мінск?

«Беларусь не зможа ў поўнай меры падтрымліваць транзіт расейскага газу ў Еўропу, калі пастаўкі будуць абмежаваныя на 85%». Пра гэта заявіла крыніца ў беларускім Міністэрстве энергетыкі.
Так перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

«Калі ўвядуць абмежаванне ў 15%, цяжка будзе не зачапіць пытанняў транзіту. Каб газатранспартная сістэма працавала, у ёй тэхналагічна трэба падтрымліваць пэўны ціск, — сказала крыніца. — Ніхто не ўлічвае, што ў нас ёсць вытворчасці, якім трэба чатыры-пяць сутак, тыдзень для іх вывядзення з рэжыму вытворчасці», — адзначыў крыніца. Гэта, у прыватнасці, тычыцца азотных вытворчасцяў і гутаў, дзе ў выпадку рэзкага адключэння газу магчымыя сур’ёзныя аварыі.

«У (Аляксея) Мілера не было жадання прыняць разумныя, узважаныя рашэнні», — дадаў беларускі бок, адказваючы на пытанні пра вынікі перамоваў.

У выніку мінулай значнай газавай вайны Аляксандр Лукашэнка саступіў Расіі палову акцый беларускага газатранспартнага прадпрыемства «Белтрансгаз». Для параўнання: Украіна захоўвае правы ўласнасці на аналагічную кампанію дагэтуль цалкам.

15 чэрвеня прэзідэнт Расіі паставіў Лукашэнку зняважлівы ўльтыматум. Ён даў Беларусі пяць дзён, каб «каб яны вызначыліся, як паводзіць сябе далей», інакш будуць ужытыя «строгія захады». Падставай стала запазычанасць за газ.

На думку большасці аналітыкаў, Расія газавым шантажом хоча загнаць Беларусь у Мытны саюз. Ён нявыгадны Беларусі, бо абмяжоўвае эканамічную самастойнасць і створыць перашкоды ў інтэграцыі з ЕС. Аднак Лукашэнку спакушала магчымасць працягу энергетычнага гранта ад Масквы. Таму ён пайшоў на падпісанне гэтага дакумента, а цяпер Крэмль змушае ўвесці Мытны саюз у сілу.

Ніколі раней такі канфлікт не адбываўся перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі10

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка13

«4:30, я сёмая ў чарзе». У Мазыры людзі прыходзяць за некалькі гадзін да адкрыцця паліклінікі, каб трапіць да траўматолага4

Ілан Маск апублікаваў відэа з робатам-гуманоідам, які весела танчыць1

«Алё, ідэолагі, вы там зусім ку-ку?»: беларус абурыўся шалёным коштам папяровага чырвона-зялёнага сцяжка12

Канскі кінафестываль распачнецца з трох фільмаў пра вайну ва Украіне

Расійскія вайскоўцы зладзілі гульню на выжыванне для сваіх саслужыўцаў: з ямы можа выйсці толькі адзін ВІДЭА9

У сталіцы Лівіі адбыліся ўзброеныя сутыкненні пасля забойства ўплывовага сілавіка

Улады Чачні пераймяноўваюць знакавы ў гісторыі Чачэнскіх войнаў горад10

ICAO прызнала адказнасць Расіі за збіванне рэйса MH172

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі10

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць