Ад рэдакцыі3131

Лепш дарагі газ, чым Мытны саюз

Палітычная эліта, бюракратычны апарат і сілавыя структуры скансалідаваныя і спансараваных з Масквы пераваротаў не дапусцяць. Піша Андрэй Дынько.

Піша Андрэй Дынько.

Не ў 200 мільёнах запазычанасці прычына газавай вайны — Расія адтэрміноўвала і большыя пазыкі.

А ў чым жа? Хочуць скалупнуць Лукашэнку? Пасол Сурыкаў ясна прызнаў, што ўважае гэта нерэальным.

Беларуская палітычная эліта, бюракратычны апарат і сілавыя структуры скансалідаваныя і спансараваных з Масквы пераваротаў не дапусцяць.

Толькі адна рацыянальная прычына бачыцца для заварухі — Мытны саюз. Які ўяўляецца Пуціну асновай будучага Еўраазіяцкага саюза — доўгатэрміновага ўтварэння, у якім Расія будзе дамінаваць. Такое сабе творчае пераасэнсаванне вопыту Еўрасаюза, які ўтварыўся з Еўрапейскай эканамічнай супольнасці, для патрэбаў будаўніцтва сучаснай імперыі.

Калі Беларусь завязне ў салодкім павідле Мытнага саюза, у яе не застанецца магчымасці для еўрапейскай эканамічнай інтэграцыі. Раз мытаў не будзе тут, яны будуць там.

У палітычным і культурным выніку гэтага, будзе менш шанцаў дафармаваць нацыю.

Як ні парадаксальна, выбар таннага газу на доўгатэрміновую перспектыву эканамічна стратны.

Лепш дарагі газ, чым Мытны саюз. Як паказала найноўшая гісторыя, на доўгіх адрэзках часу суседзям Расіі эканамічна больш аплачваецца быць Фінляндыяй, чым рэспублікай-сястрой.

Усе гэтыя газавыя танцы з зоркамі патрэбны толькі для таго, каб дысцыплінаваць Лукашэнку і змусіць яго падпісаць Мытны кодэкс — паламаецца на публіку, для электарату, і падпіша, як васал, як падпісаў «Белтрансгаз» і КСАР. Масква не мае іншых задач на сёння — прынамсі, яны не заўважныя. Таму і лідэрам апазіцыі трэба дзейнічаць адпаведна. Гаварыць праўду, як адна з яе ініцыятываў заклікае.

Што да лукашэнкаўцаў, дык газавыя танцы даюць ім чарговую магчымасць ад Мытнага саюза ўхіліцца. З усімі выцякаючымі.

Каментары31

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет5

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?3

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку3

Ізраіль наносіць удары па Іране і Емене4

Трамп і Пуцін гадзіну гаварылі праз тэлефон7

«Чарнагорыя нікому не хоча даваць прытулку». Беларуска расказала пра перавагі і складанасці жыцця ў гэтай краіне1

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?19

Падчас ізраільскіх удараў загінуў дарадца аяталы Хаменеі, які летась прылятаў у Мінск1

У Мінесоце напалі на дамы двух палітыкаў-дэмакратаў, ёсць ахвяры7

Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет5

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць