Меркаванні44

Цэны на газ: Лукашэнка мае рацыю

«Сусветных цэнаў на газ» не існуе. Піша Сяргей Богдан.

«Сусветных цэнаў на газ» не існуе. Піша Сяргей Богдан.

Цяперашні газавы канфлікт надта многімі палітыкамі абмяркоўваецца ў бессэнсоўных катэгорыях «сусьветных/эўрапейскіх цэнаў». Вядома, вылічыць ці вызначыць сусьветную ці эўрапейскую цану можна, але гэта будзе карысная велічыня толькі для ацэнкі глябальнай/агульнаэўрапейскай эканамічнай каньюнктуры.

Ёсьць пэўная катэгорыя тавараў/паслугаў, перадусім сыравіны, чые продажы надзвычай залежаць ад транспартаваньня. Гэта золата можна купляць і вазіць з кантынэнта на кантынэнт, а таму яго цана на нью-ёрскай біржы — гэта сапраўды аўтарытэтная планка.

Іншая сытуацыя, напрыклад, з вуглевадародамі — нафтай ды газам. Вазіць іх складана, праз трубы гнаць — патрэбная інфраструктура. У такой сытуацыі няма сэнсу казаць пра «сусьветную», «эўрапейскую» цану, бо геаграфічнае разьмяшчэньне краіны і наяўнасьць у яе інфраструктуры ці магчымасьцяў для дастаўкі вуглевадародных энэрганосьбітаў і вызначыць для яе цану на нафту ці газ. І што з таго, што ў Заходняй Эўропе цана такая ці іншая, калі мы той газ адтуль прывезьці ня можам.

Іншая справа, што ў цэнах на нафту і газ надта часта існуе палітычны складнік. Бо вуглевадародныя энэрганосьбіты ляжаць ў аснове ўсёй мадэрнай эканамічнай актыўнасьці. Спыненьне ці нават значнае абмежаваньне іх прытоку імгненна валіць з ног нават самую моцную дзяржаву. Напрыклад, чаму Блізкі Ўсход такі важны ў сусьветнай палітыцы сёньня? Выключна дзеля наяўнасьці там асноўнай крыніцы забесьпячэньня. Як толькі будзе знойдзеная альтэрнатыва, Блізкі Ўсход вернецца ў той застойны стан, у якім ён гібеў да пачатку ХХ стагоддзя і адкрыцьця нафты. Ці даўно зіхоткія Аб’яднаныя Арабскія Эміраты зваліся «Разбойніцкім берагам»?

Таму наяўнасьць саюзьніцкіх стасункаў сапраўды дае падставы Менску разьлічваць на зьніжкі. Іншая справа, што Газпрам ня проста дамешвае расейскую імпэрскую вонкавую палітыку да свайго бізнэсу, ён яе наўпрост вядзе.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект1

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр 43-гадовы праваслаўны святар Аляксандр Каляда

«Мне нас шкада. Нас б'юць, як мух мухабойкай». Z-ваенкар заклікаў спыніць вайну16

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»10

Такім мы яго яшчэ не бачылі: арцыбіскуп Кандрусевіч вырабіў крыж4

«Людзі хочуць класічнае. Навошта прыдумваць іншае?» Беларуска ў Варшаве пячэ торты і пірожныя са смакам, як у дзяцінстве9

Праз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры9

Ва Украіне 10-гадовы хлопчык згвалціў сваю 7-гадовую сяброўку, таму што хацеў паўтарыць «дарослы фільм»10

«Зачыні вокны і ўключы газ». Дзецям Гомельскай вобласці прыходзяць небяспечныя паведамленні ад імя вядомага блогера3

«Часам прыходзіцца нават залазіць у сметніцу». Валанцёры з Мінска расказалі, як ратуюць з вуліцы хатніх пацукоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект1

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць