Пешая пілігрымка Мінск — Будслаў вырушыць 27 чэрвеня
27 чэрвеня (нядзеля) з мінскай архікатэдры вырушыць ХХ пешая пілігрымка Мінск — Будслаў. Распачнецца яна з цэлебрацыі святой Імшы ў 8.15, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У 10.00 арцыпастыр удзеліць бласлаўленне ўдзельнікам пілігрымкі і яны распачнуць пяцідзённы шлях у Нацыяльнальны санктуарый.
Пілігрымку ўзначаліць пробашч мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Антоні Клімантовіч. У малітоўным падарожжы прымуць удзел каля 300 чалавек. Акрамя вернікаў мінскіх парафій у групу ўваходзяць прадстаўнікі парафій у Нясвіжы, Бабруйску, Гомелі, а таксама з Расіі.
Пілігрымка прысвечана ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі.
З гэтай нагоды ў Будславе штогод 1—2 ліпеня адбываюцца адпустовыя набажэнствы.
Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдуць пад дэвізам «Марыя — выбраная дачка Айца Нябеснага».
Каментары