25 чэрвеня. Ад 20.00 і да ранку. Ракаў. Старое Замчышча.
Сёння, 25 чэрвеня, у Ракаве над Іслаччу ладзіцца самае традыцыйнае Купалле.
Пачынаюць «плесці вянкі» а 20-й. Потым «працэсія» па Ракаве: «закліканне-збіранне» дроў і непатрэбнай старыны (усё, што гарыць). Гарэць будзе да раніцы, вогнішча на старажытных валах (на замчышчы). Ужо ведама, што будуць школьнікі з радзімы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйшчына), спеўныя калектывы Валожыншчыны і з-пад Заслаўя.
Каментары