Улада1616

Лукашэнка пра еўраінтэграцыю Беларусі: Вялікая палітыка не церпіць рэзкіх разваротаў

«Трэба шукаць больш інтэнсіўна альтэрнатыўныя шляхі пастаўкі вуглевадароднай сыравіны, ... на Расію спадзявацца абсалютна нельга».

«Еўропа лішні раз пераканалася, што трэба шукаць больш інтэнсіўна альтэрнатыўныя шляхі пастаўкі вуглевадароднай сыравіны, што на Расію спадзявацца абсалютна нельга», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Еўраньюс», каментуючы вынікі чарговага газавага канфлікту.

«Газ — гэта нагода, — мяркуе Лукашэнка. — Яны кажуць, што гэта спрэчка гаспадарчых суб’ектаў. Якая ж спрэчка, калі пасля сустрэчы з Мядзведзевым мы дамовіліся, што ён разбярэцца ва ўсіх пытаннях, у тым ліку і ў газавых, нафтавых, па пошлінах і г.д., патэлефануе мне, скажа вынік. Праз два дні бачу сюжэт з фільма, некалькі кадраў. Сядзіць Мядзведзеў, сядзіць Мілер. І ён яму дае ўказанне, усё ж гэта зрэжысавана было: ультыматум, пяць дзён, заплаці. Як жа заплаціць за пяць дзён, калі вы нам больш павінны? Чаму не плаціце? Гэта значыць не было прычыны для канфлікту. Абсалютна не было прычыны. Яны павінны былі заплаціць 260 млн, мы б ім пералічылі адразу 187 млн.»

Адказваючы на пытанне, ці надышоў час павярнуцца на 180 градусаў і ступіць на шлях еўрапейскай інтэграцыі, Лукашэнка заявіў: «Па-першае, вялікая палітыка не церпіць ніякіх разваротаў, рэзкіх разваротаў — тым больш. Па-другое, давайце будзем аб’ектыўныя. Нас што, у Еўропе чакаюць? У Еўропе сёння столькі праблем з гэтымі 27 дзяржавамі, што ім сёння не да Беларусі, не да Украіны і не да іншых. У гэтым плане не хачу сказаць, што ў нас, у Беларусі, не любяць Еўропу, не разумеюць, не жадаюць жыць, як у Еўропе. Не, гэта прысутнічае. Але нашы людзі хочуць жыць у сваёй краіне.
Нікуды не будзем паварочваць і разварочвацца, мы застанёмся на сваім лапіку зямлі. Мы будзем жыць тут, не ствараючы нікому ніякіх праблем, нашым суседзям найперш. А наш сусед, з аднаго боку Расія, з другога боку — Еўрапейскі саюз. І мы ніколі праблем гэтых не стваралі, калі нас не спрабавалі нахіліць, калі нас не спрабавалі сілай прымусіць да вырашэння нейкіх праблем і нейкіх пытанняў».

Фрагменты інтэрв’ю Лукашэнкі былі паказаны ў рамках адмысловай праграмы «Еўраньюс», прысвечанай газаваму канфлікту (пазіцыю расійскага боку агучыў афіцыйны прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў). Гутарку, запісаную 24 чэрвеня, вёў супрацоўнік «Еўраньюс» Аляксей Доваль, які ў свой час пачынаў працаваць у Беларусі спартыўным журналістам. Больш поўную версію інтэрв’ю пакажа вечарам 26 чэрвеня Першы канал Беларускага тэлебачання.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары39

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж138

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

«Бачыш, палітыка не такая простая». Радаслаў Сікорскі падкалоў Ілана Маска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць