Здарэнні22

Беспрацоўны Лукашэнка краў туі

Адміністрацыя мемарыяльнага комплекса «Хатынь» вымушаная была звярнуцца па дапамогу ў райаддзел міліцыі Смалявіцкага раёна. Падставай для гэтага стаў крадзеж 21 туі на агульную суму 945 тысячаў рублёў з тэрыторыі філіі комплекса «Курган Славы». Як стала вядома, дэкаратыўныя дрэвы зніклі ў ноч з 22 на 23 чэрвеня. Узбуджаная крымінальная справа. Злачынцу шукаюць.

А вось імя іншага «батаніка», падазраванага ў аналагічным крадзяжы, ужо вядомае.

За некалькі дзён да таго, як абакралі Курган Славы, «налёт з рыдлёўкай» быў здзейснены на тэрыторыю прадпрыемства «Шчомысліца» Беларускага дзяржуніверсітэта. Там былі выкрадзеныя 4 елкі і 15 туяў. Адміністрацыя прадпрыемства ацаніла шкоду ў 900 тысячаў рублёў. У злачынстве падазраецца 40-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Шчомысліца нехта В. В. Лукашэнка.

Частка выкрадзенага была знойдзеная на яго падворку. Следчыя Менскага раёна зараз высвятляюць, каму ён збыў астатнія дрэвы. Затрыманага правераць на датычнасць і да іншых падобных злачынстваў, у тым ліку да крадзяжу з Кургана Славы.

Курган Славы узведзены на 21-м кіламетры шашы Менск—Масква ў азнаменаванне гістарычных перамогаў савецкіх войскаў у Беларускай аперацыі на паўночны ўсход ад Менска. Яго вяршаліну вянчаюць чатыры вялізныя штыкі, сімвалізуючы баявую садружнасць чатырох франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. У 90-х гадах мінулага стагоддзя было зафіксавана некалькі актаў вандалізму ў дачыненні да гэтага комплексу. Усе яны насілі выключна карыслівы матыў. Зламыснікаў цікавілі часткі канструкцыяў, вырабленыя з каляровых металаў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант14

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»26

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана1

Беларус Аляксей Шпілеўскі ўзначаліць расійскі «Пары НН» замест Віктара Ганчарэнкі2

Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі4

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант14

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць