Музыка
дадаўся тэкст песні | 44 каментары | 20:21, 29 чэрвеня 2010

Вядомы спявак Лявон Вольскі напісаў песню «Гавары праўду». Кампазіцыя адразу з’явілася на сайце аднайменнай грамадскай кампаніі.

«Мана! Татальная мана! Мана! Татальная вайна! А ты кажы праўду, гавары праўду!», — спявае музыка.

Мана

Век дваццаты за спіной,
Не збыліся нашы мары.
Мы атручаны маной.
Над табой і нада мной
Маны густыя хмары.

Рэфрэн:
Мана, татальная мана.
Мана, татальная мана.
А ты кажы праўду, гавары праўду!

Праўда ў свеце ёсць адна,
Праўда нашага сумлення.
Ды татальная мана,
Як татальная вайна
Ад якой няма збавення.

Рэфрэн
Праўда прыйдзе, як вясна,
І паўсюль зазелянее.
Сонца светлае — яна,
А сусветная мана — мумія ў маўзалеі.

Падзяліцца навіной:         
44 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Спам-фільтар напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 20:35
Каб кушаць, а затым какаць, а потым ізноў кушаць і ў чарговы раз какаць нават расейскія рублі спасуюць
Мана Манаевіч Манай напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 21:24
Усё ясна.
Алесь* напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 21:33
Пасля выбараў песня забудзецца :)
...але выразны палітычны акцэнт! І ўсім зразумела каго. "Гавары праўду" рушыць наперад! Дапамажы ім Бог! І мы дапаможам!
Стары напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 21:33
Лажа
Мана Манаевіч Манай напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 21:37
Там, дарэчы, ёсць песня гурта "Скрозь пальцы" з той жа назвай і тымі самымі словамі. Чаго іх абмінаем увагай? Гучыць лепш за Вольскага.
Кнехт напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 21:39
ГІДКАЯ ПРАЎДА

Праўда,ды не ў агарод:
бо ён здагадаецца -
ад чаго "яго народ"
"добра усміхаецца".

Гідкаваты Ў нас народ -
пхае хворага ўпярод.
Inna напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 21:54
Алесь, Вы лiчыце, што праўда трэба толькi на выбарах?
Алесь* напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 22:44
Інна, я маю на ўвазе саму песьню. Узгадайце "Гадзюшнік" ад НРМа? Хто яго памятае? Толькі аматары. Тое ж самае і з гэтай песьняй будзе. Але сэнс далёка не ў гэтым! Справа добрая! Лявон вольны мастак і вольны пісаць тое, што хоча! А зараз толькі "Гавары праўду" рэжа ўладу па-жывому! Саннікавы, мілінкевічы, рымашэўскім і астатнія толькі балбочуць...
Korj напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 23:09
У 2001 годзе Някляеў напісаў для Ганчарыка гімн "Беларусь - наш дом". (пачыналася "Пасярод Эўропы ў сучасным сьвеце правяць баль крывавы зграі крумкача. Як у 37-м эскадроны сьмерці...")
Цяпер вось Вольскі піша для Някляева. Вольскі - кандыдат у прэзыдэнты 2019?
wint напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 23:32
Папса ад папснюка і былога рокера. :) Некалі паважаў і слухаў яго. А потым ен у нас на карпаратыве з Паленам Смолавым пеў, папрасіў яго тады тры чарапахі сьпець, а ен - не ў мяне другі рыпіртуар, атработалі лавэ.
Атрабатывает лавэ. А мог бы пець.
illa напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 23:40
Наіўна думаць, што нехта ў адміністрацыі баіцца гэтых песень-плясак, каляровых балёнікаў, брашурак ні пра што.
alx напiсаў(ла) Чэрвень 29, 2010 у 23:50
Фу.
daroha напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 1:23
калі браць выключна творчы бок, то песьня не спадабалася наагул
памятаю многія песьні лявона 10-гадовае даўніны - вось дзе быў смак!
а зараз - ані мэлёдыі, ані словаў, ані выкананьня

адное абы-што
Danik напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 1:32
$ 10 000 "на жызьнь", да?
Я лепш тады Ярмоленку буду слухаць!
Хрыся напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 2:12
да ладн...
забаўная такая песенька... а Вольскі ... ну, мо, проста прыкалоўся чувак.
Алесь Капыльскі напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 2:39
Можна казаць і лічыть што заўгодна, але песня


ў САМУЮ КРОПКУ!!!!
Павач напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 9:01
Божачкі. Колькі ж бабла ў гэтага Някляева!!! Вайцюшкевіч піша цэлы альбом на словы яго вершаў, Вольскі сачыніў нейкую Х...ню (у параўнанні з "гадзюшкнікам", які быў куды больш пазітыўнай песняй). У параўнанні з Гадзюшнікам гавары праўду нагадвае замбіраванне нейкага ісламскага фанатыка. За кожны подпіс за вуліцу Быкава збіральшчыкам плацілі па 500 руб. (сабралі 70 000), можа прыкінуць колькі ім грошай пайшло. У кожным большым горадзе кампанія "Гавары Праўду" мела знятыя кватэры на доўгі тэрмін, ноутбукі для актывістаў, грошы на тэлефоны і іншае. НЯ дзіва што беларускае КГБ так зацікавілася гэтай справай. Мілінкевіч у 2006 нават блізка не меу столькі бабла. Пры чым зараз гэтыя грошы некантралавана выляьаюць у паветра с ісцінно рускім размахам )))
eisernWolf напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 9:54
Czamu nie na rasiejskaj?
Англічанін з Бабруйску напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 11:12
поўная туфта!!!! а чаму і не замуціць песьню за пару касарэй,калі АЛЕНІ гатовыя плаціць за тое, што не існуе.
Казімір напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 11:30
Божа Каханы, дай разуменне выдатным Беларусам Вольскаму, Вайцюшкевічу, Бандарэнка, Гарэцкаму, Бураўкіну і іншым, што яны свядома ці несвядома ўдзельнічаюць у сдачы нашай краіны Маскве. Ці хто верыць, што Расія дае грошы на \"змаганне з дыктатурай\", каб тут была дэмакратыя і незалежнасць? Стратэгія Крамля простая - спачатку грамадская \"Праўда\", потым на яе плячах - адпаведны кандыдат у прэзідэнты з падключэннем усяго арсенала эканамічнага прэсінгу. Ня будзе прарасейскай рыторыкі, ні ў якім разе.Усё толькі пад выглядам барацьбы мясцовай творчай і навуковай эліты супраць \"Няпраўды\". Мэта ж адна - паставіць на чале ўлады ў бліжэйшыя гады \"беларускага Януковіча\". Як ён будзе разлічвацца з заказчыкам? Вядома галоўным для Крамля сёння - прыватызацыяй нашай эканомікі на карысць усходняга суседа. Божа, дай добрым людзям розуму і адказнасці.
Барыс напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 11:38
Які жах! Вось мне цікава, што будзе з Лявонам, калі яго адзіная муза -- Аляксандр Рыгоравіч -- перастане быць прэзыдэнтам... Хаця пэўна будуць іншыя музы
Алесь* напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 12:48
О як уз'еліся зайздросьнікі ў камянтарах! Чытаць нават сьмешна. Колькі зайздрасьці. Колькі злосьці. Некчэмныя асобы толькі дараслі да таго, каб розныя гадасьці пісаць на форумах. Паскудства.
Зьміцер напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 13:07
Паважаныя камянтатары: а хто вы ўсе такія? Вось я ведаю Лявона Вольскага. Файны чалавек. Файны музыка. Чалавек, які зрабіў проста агромністы ўнёсак у разьвіццё беларускай культуры і музыкі. А ВЫ ХТО?? Што вы зрабілі для Беларусі, каб так выказвацца??
ABC напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 13:57
І Вольскаму таксама хочацца кушаць.
wint напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 14:03
2Зьміцер
Калі чалавек напісаў некалі некалькі песенак ні разу не азначае, што ён зараз ня можа дзейнічаць супраць краіны. Гэта датычыць як Лявона, так і "самага багатага чалавека ў Менску" Някляева. Я не складаю песень, але гэта ні разу не азначае, што я магчыма для краіны меней зрабіў, чым той жа Лявон, але ў іньшай справе. :)
І тут я выказваю свае адносіны да песьні, якая штучнае праплачанае кан'юнктурнае гумно.
Ці па вашай лёгіцы, за былыя заслугі зараз трэба на любы пук пляскаць у ладкі? Ну, наперад. Гэта ваш асабісты выбар, пляскайце, вам ніхто не перашкаджае. :)
Зьміцер напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 16:31
Вінту,

А чаму вы лічыце, што ВЫ НЕ ДЗЕЙНІЧАЕЦЕ СУПРАЦЬ КРАІНЫ??
навіцкі напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 17:47
нельга не расчараваць \"Алеся звяздатага?\": праўду кажуць ня толькі \"правдаговоруны\", няхай сапраўды ім Госпад таксама дапаможа(у беларускае справе, зразумела). І наконт \"Гадзюшніка\" - яго памятаю я, памятае кожны, хто прабыў на Плошчы хаця-б суткі, \"помніць\" нават і згаданы Алесь*.
А пра \"праўдаговорунов\", пасьля кожнай згадкі пра іх, вылазіць усё болей інфармацыі, часта ад людзей, вартых даверу. Усім раты не закрыеш, Алесь са звяздой...
Алесь* напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 18:09
Вылазіць больш інфармацыі? Ад людзей, вартых даверу? Гэта хто ў нас такія людзі?? Па ходу, усё апазіцыйная тусоўка ўжо нават сваёй цені не давярае. Дык як яны могуць давяраць патынцыйнаму і САМАМУ МОЦНАМУ канкурэнту?
Больш вы слухайце гэтых людзей. Калі ў вас ёсьць пытаньні, то прыйдзіце да арганізатараў кампаніі і задайце ім пытаньне, а не пішыце лухту на форумах!
Cяргей напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 21:08
Дзеля праўды:
1. Не Някляеў пісаў песню "Беларусь - наш дом" пад выбары Ганчарыка. Я гэта дакладна ведаю, бо тую песню спяваў. І бачыў, як Някляеў біўся з Ганчарыкам, калі Ганчарык збег з плошчы. Так што не трэба абы-што трындзець.
2. Вольскі малайчына. Напісаў класную кампазіцыю. Якая да таго ж страляе ў час, у самую сэрцавіну. Яна шмат каму дапаможа не хістацца, СТАЯЦЬ ЗА ПРАЎДУ. Дзякуй, Лявон!
Міхась напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 21:16
І Вольскі прадаўся за маскальскія грошы!!! Мерзоцтва нейкае, няма слова проста.....
brudny напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 21:41
Хацелася б пачуць камэнтары самога Вольскага канешне...Нават калi ен напiсау гауняшку за лавэ, я усе роуна буду яго паважаць. Бо дзякуючы яму i ягоным песьням з'яулялiся у 90-х i з'яуляюцца зараз маладыя беларусы....
Алесь* напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 22:13
Адмыслова для дубагаловых ўсё напісана ў ЖЖ Вольскага:
"Вось жа ж цікава! Уладзімір Пракопавіч папрасіў музычна аздобіць верш (ну, ясна, з палітычнай падаплёкай) "Мана". Я гэта зрабіў і аддаў спадару Някляеву. Даволі даўно. Яны павесілі на свой сайт (толькі цяпер ці то раней - нават ня ведаю), НН раскапала, ці хто натхніў, - і паехала... Шаноўнае спадарства, я адказна заяўляю: рабіў бясплатна, без ганарару. Бо там пачалі ўжо казаць пра нейкія тысячы і дзясяткі тысячаў... Самае цікавае: калі адна сяброўка сказала ў офісе, што я зрабіў зь верша песьню бясплатна, ніводзін чалавек (!) не паверыў. Якое-ніякое, а грамадзтва спажываньня, спадарства! Кожны мяркуе па сабе. На астачу скажу, што ініцыятывы кампаніі мне падабаюцца. А цяпер рахмана пачынаю прыймаць допісы пра "гнюсныя спробы апраўдацца" і "мярзотную хлусьню пра грошы"... "
http://lvolski.livejournal.com/25107.html

Аматару "мярзотнага" Міхасю асаблівы "прывет"!
Inna напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 22:19
brudny, дзеля Вас Лявон пракаментаваў на lvolski.livejournal.com
Шрот напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 22:38
Ага, зараз Вольскі і прызнаецца, што атрымаў расейскае лавэ :)
Паша напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 23:42
Вось адкажыце калі ласка, вось хто б за такую песьню яшчэ і плаціў. Звычайная папсовая самадзейнасць, за грошы можна б было і лепш збацаць гэта 100%. Карацей харэ пляткарыць)
да.. напiсаў(ла) Лiпень 1, 2010 у 1:38
"Что ж ты, фраер, сдал назад, не по масти я тебе..."
антинекляеф напiсаў(ла) Лiпень 1, 2010 у 1:40
Песня-шыт..
"Гавары праўду"-шыт у квадраце..
Алесь Квіткевіч, www.Prastora.by напiсаў(ла) Лiпень 1, 2010 у 2:07
Божа, людзі, адкуль столькі злосьці? Нельга ж так. Калі дакладна ня ведаеш, хто што атрымаў і ці атрымаў увогуле, то няможна паклёпнічаць на іншых. Тое, што зараз накацілі на Лявона Вольскага - гэта хлусьня і абылганства. За песьні, якія цяпер выстаўленыя на сайце Гавары праўду, грошай не атрымалі ні Вольскі, ні Вайцюшкевіч, ні Ярмоленка зь Сябрамі, ні Раінчык зь Верасамі, ні Ціхановіч з Паплаўскай, ні Ялінская ці хтосьці іншы. Нават студыі, на якіх пісаліся новыя песьні на вершы Някляева і рабіўся майстарынг складанкі, пакуль не аплачаныя. Гэтая складанка - падарунак музыкаў паэту. І выказаная такім чынам зь ім салідарнасьць. Я гэта ведаю дакладна, бо пісаў маладых хлапцоў з гурту "Скрозь пальцы" і па ўсім сьвеце зьбіраў астатнія песьні на вершы Ўладзімера Някляева, якіх за яго творчы лёс рознымі выканаўцамі было напісана ох як нямала. І Мулявін пісаў музыку і сьпяваў на вершы Някляева (песьня "Честь имею" ўжо проста фізычна ня ўлезла ў гэтую складанку, а былі і іншыя Мулявінскія песьні на вершы спадара Някляева, якія таксама чакаюць свайго дыску - напэўна, ужо "Анталёгіі"), - таксама, скажаце, атырмліваў Мулявін расейскія грошы ад Някляева? І Вольскі, клянуся здароўем сваіх бацькоў, не атрымаў ні капейкі за тое, што прасьпяваў гэтую песьню. Магчыма, нейкія выдаткі яму хтосьці аплаціць пазьней, бо апроч яго ў запісе ўдзельнічалі і іншыя людзі, дый арэнда студыі каштуе грошай, але на той момант, калі ён перадаваў трэк - гэта быў чын, які можна ахарактарызаваць так: Вольскі адгукнуўся на просьбу паэта (а такая была: напісаць песьню на тэкст "Гавары праўду!"), выказаўшы тым самым асабістую павагу да Някляева. І сваю грамадзянскую пазыцыю, дарэчы. Мае на гэта поўнае права.

___________________________________________________________________
Магу сабе хіба прыблізна ўявіць, што будзе ў камэнтарах пад артыкулам пра сустрэчу Някляева з Шаўчуком, якая адбылася як сустрэча аднадумцаў, і ў колькі ацэняць "знаўцы" відэа, дзе Юрый Шаўчук па-чалавечы, па-грамадзянску і проста ПА-МУЖЫЦКУ падтрымаў Някляева і сказаў: "Дорогие беларусы, говорите правду!!!"

http://prastoraby.livejournal.com/3303.html

І што, за гэта таксама ён атрымаў "Пуцінскае ці якое там лавэ"?! Той Юрый Шаўчук, які зьяўляецца найбольш зацятым праціўнікам існага дзяржаўнага ладу ў Расеі і які адкрыта пра гэта кажа, яго Някляеў таксама купіў за расейскія грошы?

Закідаць Вольскаму, Някляеву, Бураўкіну, Барадуліну тое, што яны прадаюць Беларусь Расеі, гэта поўны абсурд. Прашу сумленных людзей, якія хоць крыху значэньня надаюць уласным словам, не абражаць дарэмна годнасьць людзей, якія нічым, акрамя інтарэсаў Беларусі, не кіруюцца.
дум напiсаў(ла) Лiпень 1, 2010 у 2:40
файная песьня а чаму нельга спампаваць і калі выйдзе альбом Скрыпка Дрыгвы?
klv напiсаў(ла) Лiпень 1, 2010 у 10:36
"папрасіў яго тады тры чарапахі сьпець, а ён- не..."

А вінты з балтамі на сваіх карпаратывах павінны "слухаць бацьку" Ярмоленкі, а не то ламцей атрымаеце.

Вельмі падабаюцца і альбом "Белая яблыня грому" і песні Саўкі і Грышкі на "Свабодзе". Уражвае такі разнастайны талент!
Аматар напiсаў(ла) Лiпень 1, 2010 у 11:13
Спадар Лявон! Не слухайце вы гэтых халуёў! Яны заўтра будуць сваіх родных абвінавачваць у чым заўгодна! Ды і яны ніхто, а вы выбітная асоба. таму і скрыгочуць зубамі, як галодныя зайздрослівыя ваўкі!
Плённай працы вам і спадару Някляеву!
Korj напiсаў(ла) Лiпень 1, 2010 у 11:24
Cяргей напiсаў(ла) Чэрвень 30, 2010 у 21:08
"Дзеля праўды:
1. Не Някляеў пісаў песню "Беларусь - наш дом" пад выбары Ганчарыка. Я гэта дакладна ведаю, бо тую песню спяваў."

Тады мо' скажаце, хто аўтар? Бо мне Някляеў асабіста казаў, што ён аўтар у 2002 годзе.

"І бачыў, як Някляеў біўся з Ганчарыкам, калі Ганчарык збег з плошчы. Так што не трэба абы-што трындзець."

Гэта да мяне? Дзе я што "трындзеў"? Вочы пратрыце, спадару, я анічога не казаў пра паводзіны Някляева.
Альховік Мікалай напiсаў(ла) Лiпень 1, 2010 у 15:35
Алесю*
Любы палітык мусіць адэкватна рэагаваць на закіды ў яго бок, паклёпы і г.д. Калі чалавек пачынае займацца палітычнай дзейнасьцю, дык ён апрыёры церпіць крытыку на свой бок. А з Говправду дык ніхто і не сказаў напрасткі, чы ё ў іх грошы Расеі.
Mike Vazouski напiсаў(ла) Лiпень 1, 2010 у 20:05
Кан'юктурыць Лёнік.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).