Літаратура88

Malishevsky. Аліса ў Залюстроўі

Алегорыя.

Алегорыя.

— Ану, зірні на дарогу! Каго ты там бачыш? Ці не з’явіліся там першыя годныя кандыдаты? Гавары праўду!

— Нікога, — сказала Аліса.

— Мне б такі зрок! — заўважыў Кароль з зайздрасцю. — Убачыць Нікога! Ды яшчэ на такой адлегласці! Я за ўсе гэтыя гады і сапраўдных людзей з цяжкасцю адрозніваю!

Аліса яго не слухала: яна не адрываючыся глядзела на сайт Хартыі.

— Там хтосьці ідзе! — сказала яна нарэшце. — Толькі вельмі марудна. І неяк дзіўна.

— А‑а! — сказаў Кароль. — Гэта мой заходні Ганец са сваімі ўсходнепартнёрскімі позамі. Ён заўсёды так, калі расчараваны. А завуць яго Еўра Нэст. А другога майго ганца завуць Перамоў Шчык, — дадаў Кароль. — У мяне іх два — адзін бяжыць туды, а другі — адтуль.

— Прашу вас… — пачала Аліса.

— Не канькай, — сказаў Кароль строга. — Льготы скасаваныя два гады таму. Прыстойныя людзі ў нашай краіне нічога не просяць!

— Я проста хацела сказаць: «Прашу вас, растлумачце мне гэта, калі ласка». Як так: адзін бяжыць туды, а другі адтуль? Я не разумею…

— Але ж я табе кажу: у мяне іх два! — адказваў Кароль нецярпліва. — Адзін жыве, другі — хлеб з нафтай жуе.

У гэты момант да іх падбег Ганец: ён так задыхаўся, што не мог вымавіць ні слова — толькі махаў рукамі і крывіў беднаму Каралю грымасы, паказваючы скасаванне смяротнага пакарання.

— Каго ты сустрэў па дарозе? — спытаў Кароль ганца, цягнучы руку за другой порцыяй крэдыту.

— Нікога, — адказваў Ганец.

— Чуў‑чуў, — сказаў Кароль. — Гэтая асоба таксама яго бачыла. Ён, значыць, не так хутка бегае. Што ж, ты ўжо аддыхаўся, а ну скажы, што чуваць у краіне? Гавары праўду!

— Лепш я шапну вам на вуха, — сказаў Ганец і нагнуўся да Караля. Аліса засмуцілася — ёй таксама хацелася ведаць, што адбываецца ў краіне, усё‑ткі выбары. Але Ганец трыумфальна гаркнуў Каралю проста ў вуха:

— Яны зноў узяліся за сваё!

— Гэта, па‑твойму, шэпт? — закрычаў бедны Кароль, падскокваючы на месцы і скаланаючыся.

— Хто ўзяўся за сваё? — спытала Аліса.

— Як — хто? АдзіныРог і ЕўраЛеў, вядома, — адказваў Кароль.

— Смяротны бой за карону? — спытала Аліса.

— Ну, вядома, — сказаў Кароль. — Смяшнейшае за ўсё тое, што яны б’юцца за маю карону! Пабяжым, паглядзім? І яны пабеглі.

— Хто… пераможа… атрымае… карону? — спытала Аліса, цяжка дыхаючы.

— Ну, не! — сказаў Кароль. — Што гэта табе ў галаву прыйшло?

Яны беглі, пакуль не ўбачылі нарэшце вялізны натоўп донараў, што атачыў ЕўраЛьва і АдзінагаРога, якія біліся так, што пыл у вочы гледачам стаяў слупам… Аліса ніяк не магла разабраць, хто з іх хто. Гледачы таксама.

Тут бой спыніўся, і ЕўраЛеў з АдзінымРогам паселі, цяжка дыхаючы.

— Перапынак — 10 хвілін! — закрычаў Кароль. — Усім падсілкавацца!

Міма, засунуўшы рукі ў кішэні, пракрочыў АдзіныРог.

— Сёння я ўзяў верх, — кінуў ён звысоку, ледзь зірнуўшы на Караля.

— Злёгку, — нервова адказаў Кароль. — Толькі навошта вы праткнулі яго наскрозь абвінавачаннем у сувязях з Крамлём?

— Балюча яму не было, — сказаў АдзіныРог спакойна. І пайшоў быў міма. Але тут погляд яго ўпаў на Алісу. Ён рэзка павярнуўся і пачаў разглядаць яе з найглыбейшай агідай.

— Гэта… што… такое? — спытаў ён нарэшце.

— Гэта электарат, выбаршчык, — з гатоўнасцю адказаў Ганец Еўра Нэст. Ён падышоў да Алісы і, прадстаўляючы яе, шырока павёў абедзвюма рукамі, прыняўшы адну з усходнееўрапейскіх прымірэнчых позаў. — Мы толькі сёння яе знайшлі! Гэта самы сапраўдны, жывы выбаршчык — жывей няма куды! Не са Страсбурга, родны, айчынны.

— А я заўсёды быў упэўнены, што электарат — проста казачныя пачвары, — заўважыў АдзіныРог. — Як ты сказаў? Яна жывая?

— Яна гаворыць, — урачыста адказаў Ганец Еўра Нэст. — Магчыма, думаючая істота.

АдзіныРог задуменна паглядзеў на Алісу і прагаварыў:

— Кажы, электарат!

Губы ў Алісы зварухнуліся ва ўсмешцы, і яна сказала:

— А ведаеце, я заўсёды была ўпэўненая, што АдзіныяРогі — проста казачныя пачвары! Я ніколі не бачыла апазіцыю зблізку, толькі па тэлевізары.

— Што ж, цяпер, калі мы ўбачылі адно аднаго, — сказаў АдзіныРог, — можам дамовіцца: калі ты будзеш верыць у мяне, я буду верыць у цябе! Добра?

— Добра, калі вы так жадаеце, — адказала Аліса.

У гэты час да іх падышоў ЕўраЛеў — выгляд у яго быў стомлены і снулы, вочы раз‑пораз закрываліся, ён быў стары.

— А гэта што такое? — спытаў ён, міргаючы, голасам глухім і глыбокім, нібы звон.

— Паспрабуй, адгадай! — усклікнуў радасна АдзіныРог. — Нізашто не адгадаеш! Я і то не змог! Спрачаемся на сацыял‑дэмакратаў!

Леў стомлена паглядзеў на Алісу.

— Ты хто? — спытаў ён, пазяхаючы пасля кожнага слова. — Назіральнік, так? Актывіст БРСМ? Ці з дыпкорпуса АБСЕ?..

Не паспела Аліса і рот раскрыць, як АдзіныРог закрычаў:

— Гэта казачная пачвара — вось гэта хто!

— Што ж, выбірай вартага сярод нас, Пачвара, — сказаў Леў і ўлёгся на траву, паклаўшы падбароддзе на лапы.

Аліса, паклаўшы выбарчы бюлетэнь сабе на калені, старанна вадзіла па паперы шарыкавай асадкай.

— Нічога не разумею! — сказала яна ЕўраЛьву (яна ўжо амаль прывыкла да таго, што яе завуць Пачварай). — Я ўжо прагаласавала некалькі разоў, а ўсе мае «птушачкі» зноў сціраюцца!

— Ты не ўмееш абыходзіцца з Залюстроўнымі бюлетэнямі, — заўважыў АдзіныРог. — Спачатку кідай яго ў выбарчую скрыню, а ўжо потым стаў сваю «птушачку» за вартага!

Вядома, гэта было бессэнсоўна, але Аліса так і зрабіла.

— Гэта несумленна! — закрычаў раптам АдзіныРог (Аліса ў разгубленасці глядзела на запоўненую даверху скрыню). — Пачвара дала ЕўраЛьву ўдвая больш, чым мне!

— Затое сабе яно нічога не ўзяло, — сказаў ЕўраЛеў. — Ты любіш выбары, Пачвара?

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

З раніцы нешта гарэла на Камароўскім рынку2

28-гадовага хлопца з Пінска асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках». Што за ён?1

Прадстаўнік Трампа абвергнуў публікацыю The Times пра падзел Украіны на манер пасляваеннага Берліна4

Чаму Вялікдзень у католікаў і праваслаўных найчасцей не супадае і часта складае месяц?6

Загадка арыентацыі старажытных храмаў. Чаму цэрквы павернуты не туды10

У інтэрнэце перапрадаюць білеты на матчы хакейнага «Дынама» ў плэй-оф КХЛ. У разы даражэй2

Расіі пагражаюць новыя санкцыі, калі не будзе пагаднення аб перамір'і да канца красавіка2

У пачатку вайны кавэзэшніцу Марыну Грыцук вывозілі з-пад Кіева на танку. Цяпер яна вядзе мерапрыемствы ў Расіі19

Прадстаўнік Трампа: Украіну можна падзяліць, як пасляваенны Берлін у межах мірнага пагаднення10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць