Эканоміка1515

Балта-Чарнаморскі нафтаправод: вымалёўваецца перспектыва

Украіна і Беларусь у асобах першых віцэ-прэм'ераў Андрэя Клюева і Уладзіміра Сямашкі падпісалі ў панядзелак у Кіеве пагадненне аб транспартаванні нафты праз Украіну ў Беларусь.

Украіна і Беларусь у асобах першага віцэ-прэм'ера Андрэя Клюева і першага намесніка прэм'ера Уладзіміра Сямашкі падпісалі ў панядзелак у Кіеве пагадненне пра захады ў развіцці супрацы па транспартаванні нафты праз Украіну ў Беларусь. Пра гэта паведамілі крыніцы ва ўрадах краінаў.

Пагадненне паўстала на аснове дамоўленасцяў прэзідэнтаў Лукашэнкі і Януковіча.

Венесуэльская нафта будзе пастаўляцца танкерамі ў Адэсу, а адтуль — чыгункай да Мазыра. У 2010 годзе мае быць пастаўлена 4 млн т. У 2011-м — 10 мільёнаў. Ад 2011-га можа пачацца выкарыстанне нафтаправоду Адэса-Броды для пампавання гэтых аб'ёмаў.

Чарговая сустрэча віцэ-прэм'ераў запланаваная на верасень. На яе маюць быць падрыхтаваныя дадатковыя пагадненні.

Калі праект удасца ажыццявіць, упершыню будзе дасягнутая дыверсіфікацыя крыніцаў паставак энерганосьбітаў у Беларусь. Да апошняга часу Беларусь заставалася краінай, якая татальна залежыць ад паставак вуглевадародаў з Расіі.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»3

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА17

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу5

Каля Драздоў прадаецца дом за $2,5 мільёна5

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара17

Андрэй Павук прыйшоў на прайд у Вільні ў форме міліцыянта з чырвона-зялёным сцягам. Чаму?49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»3

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць