Італьянскі спявак абраў для гэтага вядомую песню з рэпертуару «Сяброў» - «А я лягу, прылягу».
12 ліпеня на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску выступіў кумір моладзі 70-80-х гадоў італьянскі рамантык Тота Кутуньё.
На сцэну Летняга амфітэатра ён выйшаў у белым касцюме і белых макасінах, спецыяльна для яго паставілі крэсла, на якое выканаўца часта сядаў адпачываючы. Родны брат, як распарадчык на сцэне, пастаянна сачыў за жаданнямі Тота: то падносіць ваду, то сурвэткі ад поту, ён жа распараджаўся і патокамі нецярплівых прыхільніц з букетамі: цяпер можна...
А іх на сцэну выходзіла да трыццаці адразу.
Тота Кутуньё быў у гэты вечар шматслоўны і адкрыты з гледачамі. Ён дарыў кампліменты беларускім жанчынам, прымушаў беларускіх мужчын спяваць для каханых, дырыжыраваў зводным хорам закаханых, прысьвячаў песні дзяўчатам. Ён пазнаёміў усіх са сваёй сям'ёй - так называе кампазітар музыкаў, якія працуюць з ім і па 16, і па 22, і па 28 гадоў, хтосьці толькі нядаўна прыйшоў у яго групу.
На сцэну Тота Кутуньё запрасіў нават свайго лекара, які не пакідае яго нідзе пасля перанесенай аперацыі: музыканта, які захварэў на рак, па яго ж словах, лекары выхапілі ад смерці літаральна за валасы.
Увесь вечар гучалі самыя прыгожыя італьянскія песні.
А самым неверагодным сюрпрызам для гледачоў ад Тота Кутуньё стала вядомая песня з рэпертуару «Сябры» - «А я лягу, прылягу», якую італьянец старанна праспяваў на беларускай мове, часам аддалена набліжаючыся да арыгіналу.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары