Улада2626

«Трымаю дзве каровы, тры быкі, пчол. Выжыву!»

Настаўніка нямецкай мовы з-пад Бешанкавіч Георгія Станкевіча выгналі з працы за палітыку. Усё адно «буду зноў збіраць подпісы за Мілінкевіча ці за іншага нацыянальнага кандыдата», кажа ён.

Настаўніка нямецкай мовы з-пад Бешанкавіч Георгія Станкевіча выгналі з працы за палітыку. Усё адно «буду зноў збіраць подпісы за Мілінкевіча ці за іншага нацыянальнага кандыдата», кажа ён.

«НН»: Як здарылася, што Вы згубілі працу?

Георгій Станкевіч: Апошнія 14 год я працаваў настаўнікам замежнай мовы ў сельскай школе, Пяцігарскай сярэдняй. Гэта 15 кіламетраў ад маёй хаты. Нямецкая мова была маім хобі. А калі хобі становіцца працай, то ты самы шчаслівы чалавек.

Летась, пры канцы навучальнага года, да нас прынеслі надрукаваныя кантракты. Кожнаму настаўніку працягнулі на пяць гадоў, а мне — толькі на год. Я адразу зрабіў вывад, што гэта ад маёй палітычнай дзейнасці. Я ж раней збіраў подпісы за Мілінкевіча, арганізоўваў сустрэчы з Арловым. Мяне хочуць прыструніць, сказаць: не нарывайся і г.д. А я высноваў не зрабіў і паводзіў сябе так, як я лічыў патрэбным. Удзельнічаў у мясцовых выбарах, сустракаўся з людзьмі. Тады выбарчая камісія забараніла трансляваць мой зварот да выбарцаў праз мясцовае радыё. Прагучала прамова толькі ў апошні дзень перад выбарамі пасля адпаведнага дазволу з боку Лідзіі Ярмошынай.

Вынік: сёлета я стаю на рынку, прадаю бульбу і да мяне падыходзіць дырэктарка школы з паперкай на подпіс: «у сувязі з заканчэннем кантракту з 31 жніўня вы застаяцеся без працы». Хай будзе так. Я падпісаў і аддаў кантракт.

«НН»: Яна патлумачыла, чаму кантракт не працягнулі?

ГС: Карэспандэнтка радыё «Свабода» званіла ў аддзел адукацыі. Загадчык аддзела адукацыі Іван Жарабцоў сказаў, што мне прадаставяць працу бліжэй да майго дому. Я гэта чуў упершыню. Пакуль на яго не наехалі карэспандэнты, такога ніхто не казаў. Зрэшты, раней ён казаў, што пакуль сам сядзіць на пасадзе, дык і Станкевіч будзе на сваёй. Мабыць, яго моцна прыціснулі зверху.

«НН»: Калі паверыць, што ён сказаў праўду, ці ёсць такія месцы працы бліжэй да дому?

ГС: Бліжэйшая школа ў суседняй вёсцы Верхняе Крывіна, за 1,5 кіламетра. Але там няма нямецкай мовы, гэта ж пачатковая школа. Я чуў, што яе хутка закрываюць. Яшчэ адна школа ёсць непадалёк, 9-гадовая. Я там падмяняў сёлета адзін дзень, там 24 чалавекі усяго. Здаецца, і яе таксама зачыняць праз год. Яшчэ адзін варыянт — у гімназію, але там нямецкай мовы амаль няма. Нямецкая ёсць толькі ў тых дзетак, якія вучылі яе раней і патрапілі ў гімназію ў 8–11 класах.

«НН»: Вам хацелася б вярнуцца ў школу настаўнічаць?

ГС: Хацелася б! Я ж павышаю кваліфікацыю, бываю ў Нямеччыне, гляджу нямецкамоўныя каналы па тэлебачанні, чытаю нямецкія кніжкі ў арыгінале.

«НН»: Як вы зараз жыць будзеце без заробку?

ГС: Заробак у мяне ёсць стабільны — мая гаспадарка. Я трымаю дзве каровы, тры быкі, курэй, гусей, саджу бульбу, маю пчолы. Я ведаў, што я ў любы дзень магу застацца беспрацоўным, таму забяспечыў сабе тылы. Але гэта ўчорашні дзень, толькі дзеля таго, каб выжыць…

«НН»: У калгас не вернецеся да першай спецыяльнасці, аграномам?

ГС: Не. У калгас я мог бы вярнуцца, каб не пабываў у Нямеччыне. Я пабачыў, што значыць праца для сябе. Калгас нішчыць чалавека як асобу. Нельга ў калгасе нічога зрабіць у плане эканамічных паказчыкаў. Вось прыклад: раніцай механізатары бяруць пуцёўкі, каб ехаць на працу, праз паўгадзіны пачынаецца дождж. Гэта праца становіцца шкоднай, бо змяніліся кліматычныя ўмовы. Ніхто не вернецца назад. Усе будуць працягваць рабіць непатрэбную працу, нішчыць тэхніку, паліць сродкі. Калгас аджыў сваё.

«НН»: А з палітыкай завяжаце?

ГС: Не, буду зноў збіраць подпісы за Мілінкевіча ці за іншага нацыянальнага кандыдата, калі будзе не Мілінкевіч.

«НН»: Зараз так выйдзе, што Вы будзеце жыць за жончын заробак. Як яна да гэтага ставіцца? З хаты не пагоніць?

ГС: За жончын заробак я не буду жыць ніяк, ён мізэрны. Яна атрымлівае ў прыёмным пакоі бальніцы каля 300 тыс. бел. рублёў за поўную стаўку. Асноўны прыбытак будзе даваць хатняя гаспадарка. Мы маем амаль паўмільёна толькі за малако. Па восені нешта прынясуць пчолы, нешта быкі дадуць, бульба свая. Выжывем.

Па-другое, у мяне з’явіцца шмат вольнага часу. Я практычна ва ўсіх школах выступаў з канцэртамі ўжо. У дзесяці месцах забароняць, а дзесьці дазволяць. Трэба будзіць народ, паказваць, што ёсць іншая Беларусь. Тая Беларусь, якая павінна быць на нашай зямлі, а не толькі тая, якую нам навязваюць сённяшнія кіраўнікі.

* * *

Настаўнік нямецкай мовы Георгій Станкевіч

Мае дзве вышэйшыя адукацыі: агранома і па замежных мовах. У 2006-м быў другім у раённым конкурсе «Настаўнік года», у 2007-м яму ўручылі грамату за добрую працу, у 2008-м і 2009-м гадах кіраўніцтва адзначыла яго дасягненні ў спартовым выхаванні вучняў. У 2010-м звольнілі.

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў адкрыць турму для асабліва небяспечных злачынцаў на востраве Алькатрас1

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць