Улада3636

«Гавары праўду!» накручвае наведвальнасць сайта?

Кампанія купляе кантэкставую рэкламу ў расійскіх сістэмах.

Кампанія купляе кантэкставую рэкламу ў расійскіх сістэмах.

Інфармацыя пра сайт кампаніі з’яўляецца ў сетцы расійскай сістэмы begun.ru. У аб’явах на расійскай мове прапаноўваецца даведацца праўду пра беспрацоўе ў Мінску.

Выкарыстанне падобнай сістэмы дае мала новых наведнікаў. Па «кантэкставай рэкламе» мала хто пераходзіць. Але яна дазваляе істотна павялічыць статыстыку праглядаў старонак сайта. Прылада дзейнічае такім чынам, што кожнае з’яўленне загалоўка на сайце, дзе круціцца рэклама, залічваецца ў наведвальнасць сайта zapraudu.info, нават калі па спасылцы ніхто не пераходзіў.

Расійскі сэрвіс «Бегун» займаецца размяшчэннем кантэкставай рэкламы ў інтэрнэце па ключавых словах на абсягах Расіі ды СНД. На беларускім рынку інтэрнэт-рэклама афіцыйна прадстаўленая кампаніямі Yandex, Google, «Бегун». Паводле інфармацыі Аляксея Захарэўскага, дырэктара кампаніі прасоўвання сайтаў Artox media (лацінск.), у Беларусі найбольш папулярная кантэкставая рэклама ў сістэме «Яндэкс. Дырэкт». Ёю карыстаюцца 90% кліентаў Artox media, толькі 10% — Google AdWords. «Бегун» не карыстаецца сярод беларусаў асаблівым попытам.

Кантэкставай называецца рэклама ў інтэрнэце, змест якой залежыць ад паводзінаў або месцазнаходжання карыстальніка. Сёння гэта найбольш эфектыўны і выгадны рэкламны інструмент у інтэрнэце.

Атрымаць каментары ў прэс-службы кампаніі нам не ўдалося.

Каментары36

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА13

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

Дасведчанаму айцішніку з EPAM прысудзілі калонію за данаты. Пагражала да васьмі гадоў7

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя4

Захворванні, якія пераносяць камары, становяцца сур'ёзнай праблемай у Еўропе3

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю1

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА13

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць