Эканоміка

Даражэйшае, затое не расійскае

Венесуэльская нафта каштуе трохі даражэй за расійскую, але эканамічная незалежнасць таго вартая.

Венесуэльская нафта каштуе трохі даражэй за расійскую, але эканамічная незалежнасць таго вартая.

Нарэшце грамадскасць атрымала адказ на інтрыгоўнае пытанне: колькі каштуе венесуэльская нафта для Беларусі. Пад прыкрыццём камерцыйнай таямніцы гэтая інфармацыя хавалася больш за тры месяцы.

«Краіна купляе нафту ў Венесуэле па добрай цане. Калі купляць расійскую нафту са стопрацэнтнымі мытамі, Беларусь нясе страты, а на венесуэльскай нафце — выйграе. На нафце, якую мы прывезлі з Венесуэлы, мы зарабілі. Гэта плюс, а не мінус», — казаў два тыдні таму першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Высокі чыноўнік недагаворваў, а амбасадар Венесуэлы Амерыка Дыяс Нуньес дадаваў інтрыгі: «Кошт нафты — камерцыйная таямніца, якая калі-небудзь стане вядомай».

Венесуэльская якасць

Адказ на пытанне наконт цэн дадзены Нацыянальным статыстычным камітэтам Беларусі. Па ягоных падліках, краіна ў маі 2010 імпартавала 79,8 тысяч тон нафты з краін далёкага замежжа. Гаворка вядзецца пра першы танкер з Венесуэлы, бо нафта з яго даехала да нашай краіны менавіта ў маі.

У той жа час увесь венесуэльскі імпарт склаў $52,5 мільёны. Калі нічога, апроч нафты, Беларусь у Чавеса не купляла, выходзіць, што тона каштавала $656. Такі факт цалкам імаверны, бо, напрыклад, у 2009 венесуэльскі імпарт быў нулявым. Таму кава ці бананы, якія патэнцыйна наша краіна можа закупаць у Лацінскай Амерыцы, ніякім чынам не псуюць статыстыку.

Хутчэй за ўсё, у цану ўжо ўключаны кошт дастаўкі венесуэльскага паліва ў Беларусь. Шлях ад Каракаса да Мазыра дадаў да кожнай тоны нафты каля $90. Значыць, чыстая нафта ў Венесуэле была купленая за $560.

Нятанна, але паліва «Санта-Барбара», якое пастаўляецца ў Беларусь, — добрай якасці. У параўнанні з расійскім палівам, з венесуэльскага атрымаецца больш нафтапрадуктаў.

Расійская эканомія

А што ж з коштам расійскай нафты? Пачнем падлікі. Усяго Беларусь мае патрэбу ў 20 мільёнах тон нафты штогод. З іх Расія пастаўляе 6,3 мільёна тон бязмытна. Сярэдняя цана бязмытнай расійскай нафты летась складала $256 за тону. Сёлета гэтая цана трохі падрасла ў сувязі з агульным ростам цэнаў на нафту.

Памер экспартных мытаў у Расіі мяняўся — на працягу першага паўгоддзя яны складалі $267—292 за тону. З 1 ліпеня мыта зніжана да $248 за тону.

Такім чынам, агульны кошт 20 мільёнаў тон «чорнага золата» за год складзе каля $9 мільярдаў. У сярэднім кожная тона — $450. У тым ліку цана нафты з мытамі — каля 550—600 даляраў. Хоць якасць паліва горшая за венесуэльскую, але і эканомія відавочная.

Іранская перспектыва

Апроч лідэра Венесуэлы Уга Чавеса працягнуць руку дапамогі кіраўніку Беларусі гатовы і прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад. «Будзе асобны праект, акрамя здабычы нафтавай сыравіны з радовішча Джафейр», — заявіў беларускі пасол у Іране Віктар Рыбак. Па яго словах, ужо хутка беларускія спецыялісты пачнуць абмяркоўваць з іранскім бокам пытанні аб эканамічнай эфектыўнасці такіх паставак.

Нядаўнія заявы віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі сведчаць пра тое, што ўжо ў кастрычніку гэтага году Беларусь пачне прамысловую здабычу нафты ў Іране і будзе ў далейшым штогод здабываць 1,5 мільёна тон «чорнага золата».

Цалкам верагодна, што Беларусь будзе разлічвацца з Іранам за нафту не толькі грашыма, але і прадукцыяй сваёй прамысловасці. «Разам з прадукцыяй нафтахімічнага комплексу ільвіную долю экспарту склалі акрылавыя валокны, пайшлі пастаўкі кар'ерных самазвалаў», — заявіў беларускі пасол. Таксама, па яго словах, «вядзецца сур'ёзная праца па пастаўках металапрадукцыі». І ўжо сёлета ў Іране запрацуе вытворчасць па зборцы грузавікоў Мінскага аўтазавода.

Балтыйская дапамога

Беларусь тым часам шукае альтэрнатыву пастаўкам нафты праз украінскую чыгунку. Каб нагрузіць працай наваполацкі «Нафтан», улада спрабуе дамовіцца з краінамі Балтыі. Ужо ў гэтай дэкадзе танкер з венесуэльскай нафтай прыедзе ў эстонскі порт Мууга. Ад яго да Наваполацка нават бліжэй, чым ад Адэсы да Мазыра.

Уключыўшы ў лагістыку яшчэ і Эстонію, Беларусь не адмаўляецца ад супрацоўніцтва з Літвой, Латвіяй і Польшчай, якія маюць свой выхад да Балтыйскага мора. Кошт транспартавання застанецца прыблізна такім самым, але дыверсіфікацыя — магчымасць выбару паміж некалькімі партнёрамі — развяжа рукі Беларусі. Раней краіна татальна залежала ад паставак вуглевадародаў з Расіі. Паводле стандартаў ЕС, краіна не павінная атрымліваць ад аднаго пастаўшчыка больш за траціну аб’ёму спажываных энерганосьбітаў.

Доля венесуэльскага прадукту пакуль што мінімальная. Але зробленая хаця б заяўка на альтэрнатыву Расіі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком1

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз хоча ўвесці поўную забарону на закупку прадуктаў з расійскай нафты6

Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Ён ішоў праз Беларусь

«Раз'язджаліся проста па тратуарах». Каля новага стадыёна пасля матча адбыўся калапс2

Украінцы нанеслі ўдар высокадакладнымі снарадамі па базе расійскіх войскаў у Курскай вобласці ВІДЭА1

Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз фэйсбук: што вядома і як сябе абараніць1

Мінздароўя баіцца, што пакістанцы прывязуць у Беларусь ліхаманкі Крым-Конга і Чыкунгунья8

Відэа, у якім кіраўнік Крычава прасіў жыхароў ахвяраваць на прыпынкі, выдалілі пасля рэзанансу1

Ад 5 рублёў за штуку і букеты да 45 рублёў. На Камароўцы зацвілі півоні

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі тыкток-каналы Ціханоўскай і Латушкі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком1

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць