Спорт

БАТЭ выйшаў у трэці раўнд Лігі чэмпіёнаў

21 ліпеня ў Ісландыі БАТЭ выйграў у матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду ў «Хабнарф’ёрдзюра» з лікам 1:0.

21 ліпеня ў ісландскім Хабнарф’ёрдзюры на стадыёне «Каплакрыкі» БАТЭ выйграў у матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў у аднайменнага клуба з лікам 1:0 (Віталь Радзівонаў, 15) і выйшаў у наступны этап. Нагадаем, што ў першым матчы тыдзень таму у Барысаве БАТЭ выйграў з лікам 5:1.

У 3-м раўндзе БАТЭ згуляе з чэмпіёнам Даніі ФК «Капенгаген». Першы матч пройдзе 27 ці 28 ліпеня ў Барысаве.

***

У чацвер, 22 ліпеня, пройдуць матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы. У Таліне мінскае «Дынама» згуляе з «Калевам» (Сілумяэ). У першым матчы мінчукі ўпэўнена перамаглі 5:1. Пераможца ў наступным раўндзе згуляе з «Макабі» з Хайфы (Ізраіль).

У Барысаве жодзінскае «Тарпеда» згуляе з ОФК (Бялград, Сербія). Першы матч – 2:2. У наступным раўндзе пераможца згуляе са славутым турэцкім «Галатасараем», 17-разовым чэмпіёнам краіны. Праўда, летась чырвона-жоўтыя занялі толькі 3-е месца.

У Магілёве «Дняпро» гуляе з нарвежскім «Стабекам» (Бекестуа). Першы матч – 2:2. Пераможца пары ў наступным раўндзе згуляе, відаць, з чэшскім «Банікам».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі32

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Рутэ: НАТА трэба павялічыць выдаткі на СПА ў пяць разоў2

У мінскай Грушаўцы каля адной з кавярняў заўважылі малпу1

У Расіі прапанавалі адключаць інтэрнэт па начах для павышэння нараджальнасці8

Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт1

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля2

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»10

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі32

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць