Эканоміка

«Амкадор» паставіць у Венесуэлу партыю дарожна-будаўнічай тэхнікі

Буйную партыю спецыяльных машын адправіць у Венесуэлу ААТ «Амкадор», паведамілі БелаПАН у прэс-службе прадпрыемства.

Дагавор аб пастаўцы 57 адзінак дарожна-будаўнічай тэхнікі быў падпісаны бакамі ў красавіку 2010 года. На сёння ў Венесуэлу ўжо прыбылі 19 машын, сярод якіх пагрузчыкі франтальныя аднакаўшовыя «Амкадор 352» і аўтапагрузчыкі вілачныя «Амкадор 451». 6–7 ліпеня даччыным прадпрыемствам таварыства ЗАТ «Амкадор-Пінск» адгружана шэсць экскаватараў-пагрузчыкаў «Амкадор 702ЕА-01». На чарзе яшчэ 11 экскаватараў-пагрузчыкаў гэтай мадыфікацыі, а таксама 14 цяжкіх грунтовых вібрацыйных самаходных каткоў «Амкадор 6712В» і сем лёгкіх вібрацыйных самаходных двухвальцовых каткоў «Амкадор 6223А».

У прэс-службе адзначылі, што прызначаная для Венесуэлы тэхніка поўнасцю адаптавана для эксплуатацыі ў гарачым клімаце. Машыны аснашчаны кандыцыянерамі, сістэмай ахаладжэння і шынамі ў «трапічным выкананні». Спецыяльнае фарбаванне павышае ўстойлівасць тэхнікі да ультрафіялету. Усе машыны, што адгружаюцца ў гэтую краіну, дадаткова забяспечваюцца камплектам запасных частак, разлічаным на два-тры гады эксплуатацыі.

З чэрвеня 2009 года інтарэсы ААТ «Амкадор» у Венесуэле ў якасці дылера і сэрвіснага партнёра прадстаўляе ЗАТ «Белзамежбуд». У будучыні на базе гэтай кампаніі плануецца стварыць склад запчастак для тэхнікі вытворчасці таварыства. А ў найбліжэйшы час у гэтай лацінаамерыканскай краіне будзе пабудаваны сэрвісны цэнтр ААТ «Амкадор».

«У цэлым рынак Венесуэлы вельмі прывабны для нашага прадпрыемства. У краіне на дзяржаўным узроўні рэалізуецца вялікая колькасць будаўнічых праграм: вядзецца актыўная забудова жылых мікрараёнаў, будуюцца новыя заводы, — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы „Амкадора“. — І сёння тут ёсць попыт на аўтапагрузчыкі вілачныя, пагрузчыкі з бартавым паваротам, пагрузчыкі франтальныя аднакаўшовыя грузападымальнасцю пяць і сем тон і іншую тэхніку вытворчасці ААТ».

***

ААТ «Амкадор» заснавана ў 1991 годзе на базе завода «Ударнік». Гэта структура холдынгавага тыпу, якая аб’ядноўвае 10 юрыдычных асоб. На прадпрыемствах таварыства працуе больш за 4,5 тыс. чалавек. «Амкадор» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў дарожна-будаўнічай, камунальнай, снегаўборачнай, лясной, сельскагаспадарчай і іншай спецыяльнай тэхнікі ў СНД і Еўропе. Вырабляе больш за 80 мадэлей і мадыфікацый машын.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца16

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч параіў выкладваць у тыкток «не дупу»16

Беларуска падзялілася ўражаннямі ад аўтобуснага тура ў Дагестан — 32 гадзіны да першага начлега2

Ахматавец у Курскай вобласці расстраляў краму з гранатамёта. Z-каналы заклікалі пакараць яго, але позна2

Новы фільм з «дзіцём Беларусі». Як «Балерына» працягвае справу Джона Уіка7

У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?16

Расіяне нанеслі масіраваны ўдар па Кіеве і Адэсе1

Актрыса Ганна Хітрык паведаміла, што рак вярнуўся6

Чаму ў сярэднім узросце наша талія павялічваецца? Прычына нечаканая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца16

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць